Бары́с Федасе́евіч Герлава́н (нар. , с. , , Кіраваградская вобласць, УССР) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Народны мастак Беларусі (1990), .

Біяграфія Працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача ў 1960—1961 гадах. З 1962 года працуе ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы, у 1976 годзе стаў галоўным мастаком.

У 1966 годзе скончыў аддзяленне сцэнаграфіі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня Я. Чамадурава, кіраўнік дыпломнай работы П. Масленнікаў).

З 1991 года выкладае сцэнаграфію ў Беларускай акадэміі мастацтваў. У 1998 годзе атрымаў званне прафесара.

Творчасць Aформіў толькі на сцэне купалаўскага тэатра звыш 70 спектакляў. Ён аўтар сцэнаграфіі спектакляў у іншых тэатрах Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэат шматлікіх міжнародных тэатральных фестываляў. Працы Герлавана адметныя рэалістычнай выразнасцю, вобразнасцю і каларыстычнай меткасцю.

Дзякуючы свайму таленту, Герлаван пры афармленні сцэнічнай прасторы ўзнімаецца да ўзроўню драматурга і рэжысёра, робіцца паўнапраўным сааўтарам драматургічнага твору. Іншы раз яго сцэнаграфія становіцца адным з самых галоўных кампанентаў спектакля і вызначае поспех у гледача. Так было са спектаклямі «» У. Шэкспіра, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1972), «Брама неўміручасці» К. Крапівы (1974), «Зацюканы апостал», «Таблетку пад язык», «Святая прастата» (1976) А. Макаёнка, «Апошні шанец» В. Быкава (1974), «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева, якія ўвайшлі ў залатую скарбонку беларускага тэатральнага мастацтва.

Сярод аформленых ім спектакляў таксама «Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага і (1963), «» Мальера (1967), «» Б. Брэхта (1974), «Характары» В. Шукшына (1975), «» У. Вішнеўскага (1977), «Святая святых» (1977), «Чалавек з легенды» І. Ражкова і Я. Шабана (1978), «Ажаніцца — не журыцца» М. Чарота і Далецкіх (1972) у тэатры імя Я. Купалы; «Дзеці аднаго дома» І. Шамякіна (1967) у тэатры юнага гледача.

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР (1985) — за афармленне спектакляў «Парог» (1983) і «Радавыя» (1984); дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1988) — за афармленне спектакля «Мудрамер»; прэмія імя Е. Міровіча (1992); «Крыштальная Паўлінка» (1997), вышэйшая узнагарода Беларускага саюза тэатральных дзеячаў; спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2004) — за ўклад у выхаванне творчай моладзі; ордэн Францыска Скарыны (2008).

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Народныя мастакі Беларусі