Партрэт Міхала Казіміра Агінскага, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, створаны ў 1755 годзе .

Апісанне

Міхал Казімір паказаны ў поўны рост. Яго фігура ў малінавым кафтане добра вылучаецца на фоне рамантычнага пейзажу. Выбраны даволі складаны ракурс, дзякуючы якому дынаміка рухаў асобы добра спалучаецца з акружэннем. Перад гледачом паўстае валявы, упэўнены ў сваіх дзеяннях чалавек. Па характары вырашэння партрэт М. К. Агінскага з’яўляецца параднай выявай. Аб гэтым сведчаць агульны кампазіцыйны лад твора і пільная ўвага аўтара да дэталяў. Сцэна бітвы, як і сціснуты ў руцэ героя эфес шаблі, военачальніцкае жазло, зорка ордэна Белага Арла, апавядаюць аб вяльможы, грамадскім дзеячы.

На героі карціны парадны касцюм вышэйшага саслоўяБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Міхал Казімір апрануты ў суконны, кармазінавага колеру каптан- без каўняра з шырокімі абшлагамі-раструбамі на рукавах. Краі полаў да таліі, каўнерны выраз каптана абшыты залацістакарычневым аксамітам з сярэбраным шыццём. 3 такога ж аксаміту шырокія абшлагі і нагавіцы, запраўленыя ў высокія чорныя боты на даволі высокім абцасе са шпорамі. Вышыўкай сярэбранай ніццю ўпрыгожаны таксама праразныя кішэні з фігурным клапанам. На рукавах з-пад абшлагаў каптана выступаюць тонкія карункі белай кашулі. Праз плячо павязана блакітная муаравая стужка Ордэна Белага Арла.

Пад каптаном на шэры шаўковы камзол з сярэбранай вышыўкай надзеты , паверх якога апяразаны слуцкі пояс, на шыі павязаны чорны шаўковы гальштук, а на галаве белы напудраны парык з буклямі і касіцай.

Літаратура Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9 Бялявіна В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Агінскі Міхал Казімір Катэгорыя:Санак Катэгорыя:Карціны 1755 года Катэгорыя:Агінскія