Гэта спіс папулярных праграм, працуючых у аперацыйных сістэмах заснаваных на UNIX (POSIX-сумяшчальных). Некаторыя з гэтых праграм з’яўляюцца стандартнымі для UNIX-падобных сістэм.
Сістэмныя праграмы
Агульнага прызначэння dd — Пераўтварэнне і копія файлаў (Disk Dump). Запаўненне файла ці дыска дадзенай паслядоўнасцю байтаў dirname (або basename) — Вяртае частку шляху да зададзенага файла echo — Друкуе тэкставы радок на стандартнай прыладзе вываду. env — Вывад або змяненне пераменных асяроддзя (environment); запускае праграму з асабістым асяроддзем file — Вызначае тып файла stat — Вызначае статус файла або файлавай сістэмы (правы доступу, час апошняга доступу і інш.) nohup — Вызывае ўтыліту неўспрымальнасці да сігналу hang up Bourne shell — Стандартны камандны працэсар у аперацыйных сістэмах UNIX uptime — Друкуе інфармацыю аб працягласці работы камп’ютара history — друкуе гісторыю працы з камандным радком
Кіраванне сістэмай fuser — распазнае працэсы па файлах ці сокетах logger — Стварае запіс у сістэмным логу newgrp (або sg) — Уваход (log in) у новую групу pathchk — Правярае на пераноснасць імёны файлаў
Звесткі аб ядры сістэмы date — Друкуе або задае сістэмную дату і час hwclock — Друкуе або задае дату і час RTC (гадзінніка рэальнага часу) dmesg — друкуе буфер паведамленняў ядра ipcrm — Выдаляе чаргу паведамленняў, усталяваныя семафоры або id агульнай памяці ipcs — Друкуе звесткі аб IPC сродках slabtop — Друкуе звесткі аб стане ўнутраных буфераў, кэшаў і структур Linux ядра, даступных праз /proc/slabinfo uname — Друкуе звесткі аб дадзеным камп’ютары і аперацыйнай сістэме
Працэсы і задачы anacron — Планіроўшчык задач, глядзі cron. at — Планіроўшчык аднаразовых каманд. chroot — змяненне каранёвай (root) дырэкторыі для ўсіх даччыных працэсаў. cron — Планіроўшчык перыядычнага запуску каманд. crontab — Рэдактар скрыптаў crontab планіроўшчыка задач cron. daemonic — Інтэрфейс да дэмана init-скрыпта. kill — адпраўка сігналу працэсу (па яго ідэнтыфікатару — PID). killall — адпраўка сігналу працэсу (па імені). nice — Усталяванне прыярытэту працэсаў. pgrep — Пошук працэсу па імені, ці іншаму атрыбуту. pidof — GNU/Linux эквівалент pgrep ці ўтыліта, якая друкуе PID па імені працэса. pkill — Адпраўляе пазначаны сігнал працэсам, знойдзеным па імені або іншаму атрыбуту. ps — Друк звестак аб бягучых працэсах. renice — Змяненне прыярытэту ўжо працуючых працэсаў. sleep — Затрымка на зададзены час. shutdown — Адпраўляе каманду на выключэнне камп’ютара. reboot — Перазагрузка камп’ютара. time — Час выканання каманды. top — Дэманструе дынамічны спіс усіх запушчаных працэсаў. start-stop-daemon — Запуск і спыненне сістэмных сэрвісаў (daemon programs).
Кіраванне карыстальнікамі finger — Запытвае звесткі аб карыстальніку id — Друкуе звесткі аб сапраўдным/эфектыўным ідэнтыфікатары карыстальніка/групы (real/effective UIDs/GIDs) last — друкуе спіс апошніх уваходаў карыстальніка lastlog — Друкуе лог апошніх уваходаў карыстальнікаў locale — Вывад інфармацыі аб бягучай лакалізацыі. localedef — Кампіляцыя лакалізацыйнай інфармацыі logname — Друкуе login карыстальніка man — Друкуе даведку па камандзе (самая галоўная каманда для пачаткоўца) mesg — Магчымасць атрымоўваць паведамленні ад іншых карыстальнікаў, якія ўжываюць write passwd — Змяняе пароль карыстальніка su — Запускае новы працэс (прадвызначана будзе shell) ад імя іншага карыстальніка (прадвызначана будзе root) sudo — Запускае праграму ад імя суперкарыстальніка (root) users — Паказвае карыстальнікаў, якія ўвайшлі ў сістэму (толькі імёны) w — Паказвае карыстальнікаў, якія ўвайшлі ў сістэму і іх бягучыя задачы whatis — Пошук па даведкавым старонкам whereis — Друкуе поўны шлях да каманды і старонкі даведніка, асацыяваныя з камандай which — Паказвае поўны шлях да ўказанай каманды who — Спіс карыстальнікаў, якія ў дадзены момант у сістэме (logged in) whoami — Друкуе імя бягучага карыстальніка write — Паведамленне да іншага карыстальніка
Налады тэрміналаў stty — Змяненне налад тэрмінала або друк бягучых налад tput — Ініцыялізацыя звестак сумяшчальнасці тэрмінала tty — Друкуе імя файла тэрмінала, далучанага да стандартнага вывада chvt — Пераключэнне віртуальных тэрміналаў ttyN deallocvt — знішчае неўжываемыя віртуальныя тэрміналы clear — Ачыстка экрана тэрмінала reset — Ініцыялізацыя тэрмінала
Кіраванне файлавымі сістэмамі і дыскамі df — Друкуе звесткі аб вольным месцы на дыску dump — Рэзервовае капіраванне файлавай сістэмы fdisk — Кіраванне раздзеламі цвёрдага дыска fsck — Праверка файлавай сістэмы dvd+rw-tools — Стварае ISO-вобразы і запісвае DVD mke2fs — Стварае файлавыя сістэмы ext2/3/4 mkisofs — Стварае ISO-вобразы mkswap — Стварае раздзел або файл віртуальнай памяці mount — Мантуе файлавыя сістэмы umount — Дэмантуе файлавыя сістэмы mount msdosfs — Мантуе DOS раздзелы file — Друкуе звесткі аб тыпе файла, а таксама, калі каманду ўжыць з ключом -s да блочнай прылады, інфармацыю аб дысках і дыскавых раздзелах.
Кіраванне стужкавымі назапашвальнікамі mt — кіраванне стрымерам
Файлы і тэкст info — Інтэрактыўная даведкавая сістэма для ПЗ GNU. man — Стандартная для Unix сістэма дакументацыі.
Утыліты работы з файламі chgrp — Змена групы, што валодае файлам chmod — Змяненне правоў доступу да файла chown — Змена ўладальніка файла cp — Капіруе файл або каталог у іншае месца du — Звесткі аб ужыванні дыскаў — вольная і занятая прастора fdupes — Пошук аднолькавых файлаў у межах аднаго каталогу find — Пошук файла ў іерархіі каталогаў ln — Стварае спасылку на файл або каталог locate — Хуткі пошук файла ls — друкуе змест каталогу lsof — друкуе спіс адкрытых файлаў md5sum — вылічае або правярае MD5-хэш файлаў (для праверкі цэльнасці файлаў) mkdir — Стварае новы каталог mkfifo — Стварае іменаваны канал mktemp — Стварае часовы файл або каталог бяспечным чынам, і друкуе яго імя mv — Перамяшчае або пераймяноўвае файл ці каталог pwd — Выдае бягучы каталог rm — Выдаляе файлы або каталогі rmdir — Выдаляе пусты каталог touch — Стварае новы файл альбо, ў выпадку яго існавання, змяняе яго час мадыфікацыі tree — друкуе дрэва каталогаў, пачынаючы з дадзенага unlink — Выдаляе адзін дадзены uucp — Капіруе файлы з аднаго Unix-хаста на іншы (Unix to Unix CoPy)
Архіватары і кампрэсары afio — Сумяшчальны пашыраны набор cpio з павялічанай функцыянальнасцю ar — Стварае, мадыфікуе і вымае файлы з архіваў. Састарэў, замест яго ўжываецца tar. bzip2 — Кампрэсар файлаў з паблокавым сартаваннем compress — Традыцыйны кампрэсар, выкарыстоўваючы алгарытм LZW cpio — Капіруе файл у архіў (cpio ці tar) або з яго. gzip — Кампрэсар файлаў gzip p7zip — Архіватар 7-zip для каманднага радку pax — POSIX архіватар, які падтрымлівае мноства фарматаў. rzip — Архіватар аналагічны па магчымасцям gzip i bzip2, але аптымізаваны для работы з вялікімі файламі. tar — Стужкавы архіватар (Tape ARchiver), стандартны архіватар, не ажыццяўляе сцісканне файлаў, адбываецца толькі паслядоўнае аб’яднанне іх зместу, альбо выманне файлаў з архіва. Ужываецца шматлікімі праграмамі-кампрэсарамi (gzip, bzip2 і інш.) uncompress — Распакоўвае файлы, сціснутыя з дапамогай compress zcat — Конкатэнацыя спакаваных файлаў з вывадам зместу архіва ў STDOUT (GZip) bzcat — Конкатэнацыя спакаваных файлаў з вывадам зместу архіва ў STDOUT (BZip2)
Перакадзіраванне convmv — Утыліта выконвае пераўтварэнне імён файлаў з адной кадзіроўкi ў іншую. enca — Сродак для аўтаматычнага вызначэння кадзіроўкi тэкставага файла, з магчымасцю пераўтварэння ў неабходную кадзіроўку. iconv — выконвае пераўтварэнне кадзіровак пазначаных файлаў. Падтрымлівае вялікую колькасць розных кадзіровак, у тым ліку UTF-8 fillterm — Аналаг эмулятара тэрмінала ў стылі screen, але перакадзіруе ўвод/вывад ад праграмы да карыстальніка «on the fly», дазваляючы праграме працаваць у адной кадзіроўцы, а карыстальніку ўзаемадзейнічаць з праграмай у іншай.
recode — пераўтварэнне тэксту з розных кадзіровак
Тэкставыя працэсары awk — Мова пошуку паводле ўзора і апрацоўкі тэкставых файлаў banner — Стварае ASCII art паведамленне для друку вялікіх надпісаў cat — Конкатэнацыя файлаў з вывадам у STDOUT cksum — Друкуе CRC кантрольную суму і колькасць байтаў для файла (глядзі таксама MD5) cmp — Утыліта для пабайтавага параўнання файлаў column — Будуе табліцу з радкоў (прыклад ужывання: ip r | column -t) colrm — Выдаляе слупкі, блок тэксту (прыклад ужывання: find | colrm 1 12) comm — шторадкова параўноўвае два файла, якія павінны быць папярэдне лексічна адсартаваны csplit — Раздзяляе файл на секцыі па нейкім дакладным лініям cut — Выразанне патрэбных кавалкаў з кожнага радка файла diff3 — Утыліта для параўнання аднаго файла з двума іншымі diff — Утыліта для параўнання файлаў парадкова egrep — Пашыраны апрацоўшчык шаблонаў (сінонім «grep -E») expand — Пераўтварае табуляцыю ў прабелы fc — Працэсы ў спісе гісторыі каманд fgrep — Просты апрацоўшчык шаблонаў (сінонім «grep -F») fold — Складвае доўгія радкі па шырыні прылады вывада grep — Друкуе радкі, што задавальняюць рэгулярнаму выразу (зараз часцей ужываюцца пашыраныя рэгулярныя выразы і адпаведна каманда egrep) head — Вывад пачатковай часткі файла (загалоўка) join — Выводзіць радкі з двух файлаў, што ўтрымліваюць агульныя палі less — Палепшанае more. Праграма пастаронкавага друку тэксту merge — Аб’ядноўвае тры файлы (глядзі таксама paste) more — Пастаронкавы вывад інфармацыі most — Перайначанае less. Шторадковы вывад інфармацыі на экран. nkf — Пераўтварэнне японскіх сімвалаў nl — Колькасць радкоў у файле nroff — Фіксатар шырыні (не машынапісны) версія стандартнай машынапіснай Unix сістэмы od — Перавод файлаў у разнастайныя фарматы: васьмярковы, шаснаццатковы, дзесятковы, ascii paste — Аб’ядноўвае радкі файлаў patch — Змяненне файла шляхам налажэння спецыяльнага файла змен rev — Абарочвае радкі файлаў у супрацьлеглы напрамак sed — Струменевы тэкставы рэдактар (Stream EDitor) sort — Сартаванне радкоў файла split — Раздзяленне файла на кавалкі tac — Адваротная назва каманды cat — друкуе змест файла ў стандартны паток вываду ў адваротным парадку, пачынаючы з канца tail — Друкуе некалькі радкоў з канца файла tee — Чытае з стандартнага ўводу, піша ў стандартны вывад і файлы tr — Транслюе сімвалы tsort — Выконвае тапалагічную сартоўку unexpand — Пераўтварэнне прабелаў у сімвалы табуляцыі uniq — Выдаляе радкі, якія паўтараюцца. uudecode — Дэкадуе бінарныя файлы, што былі перасланы электроннай поштай uuencode — Кадуе бінарныя файлы для перасылкі па электроннай пошце wc — Падлічвае словы, радкі ці байты ў файле. wdiff — Параўноўвае файлы па словах, а не па радках. zless — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (GZip) zmore — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (GZip) zgrep, zegrep — Друкуе радкі, што задавальняюць рэгулярнаму выразу, ўпакаваных файлаў (GZip) bzless — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (BZip2) bzmore — Праграма штостаронкавага вываду тэксту, для ўпакаваных файлаў (BZip2) bzgrep — Друкуе радкі, што задавальняюць рэгулярнаму выразу, ўпакаваных файлаў (BZip2)
Тэкставыя рэдактары acme — Графічны тэкставы рэдактар з інтэграваным асяроддзем распрацоўкі, партаваны з аперацыйнай сістэмы Plan 9 з кліент-сервернай архітэктурай, распрацаваны Робам Пайкам. Пераемнік sam ed — Традыцыйны шторадковы тэкставы рэдактар Unix, аснаваны на рэгулярных выразах ex — Тэкставы рэдактар з BSD Unix, арыгінал атрымаўся з Unix ed, пазней быў створаны экранны «visual» mode і створаны vi; звычайна рэдактар аформлены як сімвалічная спасылка на vi (ці vim) якая запускае як шторадковы рэдактар Emacs — Вольна праграмуемы поўнаэкранны тэкставы рэдактар і агульнае камп’ютарнае асяроддзе (выкарыстоўвае ўбудаваны elisp, просты дыялект мовы праграмавання Lisp) joe — Поўнаэкранны тэкставы рэдактар з камандамі ў стылі Wordstar