Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, размешчаны ў горадзе Лагойск, Беларусь. Храм пабудаваны ў 1866 годзе. Храм размешчаны ў цэнтральнай частцы Лагойска, на правым беразе ракі Гайны. Будынак каменны, мае форму прадаўгаватага прамавугольніка з адным адкрытым купалам у сярэдзіне будынка і званіцай у франтоннай частцы. Адначасова царкву можа наведваць да 700 чалавек.
Настаяцелем храма з’яўляецца айцец Уладзімір Зімніцкі.
Гісторыя Свята-Нікалаеўская царква ўпершыню згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1653 годзе. Царква чатырохразова цалкам абнаўлялася: у 1734, 1795, 1824 і 1866 гг. У 1866 годзе храм збудаваны на месцы старажытнай Прачысценскай царквы. У 1907 годзе ў храм вернута старажытная ікона Лагойскай Маці Божай, якая лічылася страчанай. У канцы 1920-х гадоў царква была зачынена, у ёй размяшчаўся склад збожжа. У 1941 годзе храм быў ізноў адкрыты. У 1980-я гады сцены храма былі распісаны майстрамі-іканапісцамі з Сергіева Пасада. Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з нізкімі бакавымі рызніцамі, трох’яруснай (драўляны васьмярык на 2 чацверыках) шатровай званіцы над прытворам, невысокай трапезнай. Асноўны аб’ём увянчаны васьмігранным светлавым барабанам з шатровым верхам, які быў завершаны купалком. Фасады раскрапаваны буйнымі лапаткамі, апяразаны карнізамі. Высокія арачныя аконныя праёмы ў 2 ярусы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Бакавыя ўваходы аформлены двухслуповымі ганкамі. Інтэр’ер У інтэр’еры зала перакрыта парусным скляпеннем на 4 слупах, якія падтрымліваюць васьмігранны светлавы барабан з 4 арачнымі аконнымі праёмамі. Апсіду вылучае двух'ярусны іканастас на 20 абразоў з залачонымі рамамі і карнізамі.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Лагойская Свята-Нікалаеўская царква Свята-Мікольскі храм у Лагойску
Лагойск Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Лагойска Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі