Сума́х, жаўтушнік (Rhus) — род кветкавых раслін, які аб’ядноўвае каля 250 відаў кустоў і невялікіх дрэў сямейства .

Апісанне Лістападныя або вечназялёныя кусты ці невялікія дрэвы вышынёй да 12 м. Лісце буйное, чаргаванае, трайчастае або непарнаперыстае, увосень набывае ярка-чырвоны-колер. Кветкі дробныя, шматлікія, з пяццю пялёсткамі. Суквецце — мяцёлка. Плод — касцянка.

Пашырэнне Пашыраны ва ўмераным поясе і субтропіках (у т.л. Крым, Каўказ). На тэрыторыі Беларусі інтрадукаваны 3 віды: , , .

Выкарыстанне

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У лісці і кары маюцца дубільныя рэчывы. Плады — харчовая прыправа прыемна-кіслага смаку. З соку некаторых відаў (ядавіты) атрымліваюць лак, з пладоў — воск.

Віды

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 131 від. Некаторыя з іх:

Некаторыя віды, у тым ліку  — у крыніцы пад назвай і , якія часта прылічаюцца да гэтага роду, адносяцца ўсе ж да роду , прадстаўнікі якога валодаюць высокаалергенным лісцем і пладамі шэра-белага колеру.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Rhus // The Plant List

Катэгорыя:Сумахавыя