Пётр Лук’янавіч Гры́шчанка (—) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.07.1944).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Кукавячына (). Скончыў сярэднюю школу і ў 1939 годзе Віцебскі аэраклуб. З 1940 г. у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыў ваенную авіяцыйную школу пілотаў у Армавіры. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з сакавіка 1943 г. Удзельнік Курскай бітвы і Берлінскай аперацыі, вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі.

Да пачатку лютага 1944 года камандзір звяна 32-га знішчальнага авіяпалка (256-я знішчальная авіядывізія, 5-ы знішчальны авіяцыйны корпус, 2-я Паветраная армія, 1-ы Украінскі фронт) лейтэнант П. Л. Грышчанка выканаў 155 баявых вылетаў, асабіста збіў 15 варожых самалётаў.

1 ліпеня 1944 года за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях з ворагамі, яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны П. Л. Грышчанка працягваў ваенную службу. У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы, у 1955 г. — Ваенна-паветраную акадэмію. З 1961 года падпалкоўнік П. Л. Грышчанка ў запасе. Жыў і працаваў у горадзе Люберцы.

Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (№ 2338) Ордэн Леніна (№ 10948) Тры ордэны Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэны Айчыннай вайны I і II ступені медалі

Літаратура

Спасылкі

Петр Лукьянович Грищенко // Сайт Віцебскага райвыканкама

Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР