DOSBox — эмулятар PC, які стварае DOS-асяроддзе, неабходнае для запуску старых гульняў пад MS-DOS. Гэта дазваляе запускаць праграмы ў аперацыйных сістэмах, якія не падтрымліваюць, ці падтрымліваюць DOS-праграмы не поўнасцю, і на сучасных камп’ютарах, на якіх старыя праграмы могуць не працваць, ці працаваць з памылкамі. DOSBox можна ўжываць для запуску і іншага праграмнага забеспячэння для DOS, але такая магчымасць працуе з абмежаваннямі. Эмулятар мае адкрыты зыходны код і даступны для такіх сістэм, як Linux, FreeBSD, Windows, Mac OS X, iOS, OS/2, BeOS, KolibriOS, Symbian OS, Android. Таксама, Windows-версія пры дапамозе HX DOS Extender запускаецца пад чыстым DOS — такім чынам DOS эмулюецца пад DOS.
Налады Хуткадзейнасць эмуляванай сістэмы залежыць ат камп’ютара і налад, якія вызначаны ў канфігурацыйным файле, альбо ўводзяцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме. DOSBox падтрымлівае абмежаваную колькасць каманд інтэрпрэтатара COMMAND.COM. Таксама, на дыску Z: прысутнічаюць некалькі спецыяльных праграм у выглядзе .COM-праграм, якія кантактуюць з хост-сістэмай праз backdoor: MOUNT — манціраванне лакальнай (хост) дырэкторыі як дыска (у тым ліку і CD-ROM) унутр DOSBox; MEM — паказвае колькасць вольнай аператыўнай памяці; CONFIG — запіс канфігурацыі ў файл; LOADFIX — скарачэнне колькасці даступнай памяці (для старых праграм, якія не ўмеюць работаць з вялікай колькасцю памяці); IMGMOUNT — манціраванне вобразу дыска (CD-ROM) у DOSBox; BOOT — запуск вобраза дыскеты або цвёрдага дыска незалежна ад эмуляванай сістэмы DOSBox (магчымасць запусціць іншую аперацыйную сістэму); Каманды IPX — дазвол і работа IPX-сеткі.
Магчымасці DOSBox часткова эмулюе аперацыйнае асяроддзе MS-DOS, вектары перарыванняў BIOS і апаратную частку IBM PC. Не патрабуе ні x86-працэсара, ні копіі арыгінальнай MS-DOS. Дынамічнае ядро працэсара: на сістэмах, якія маюць набор каманд i386, ужываецца дынамічная трансляцыя інструкцый. На сістэмах, не сумяшчальных з x86, выконваецца поўная эмуляцыя, што прыводзіць да істотнага запавольвання. Напрыклад, сістэма на аснове PowerPC G4 1,6 ГГц здольна эмуляваць сістэму са стандартным апаратным забеспячэннем і з працэсарам 80486 на 50 МГц; на x86-сумяшчальных сістэмах той жа хуткасці можна дасягнуць на значна слабейшым працэсары (напрыклад ад Pentium II). Эмуляцыя файлавай сістэмы — дазваляе дадаць каталог хост-сістэмы як HDD гасцявой сістэмы, што не даступна ні ў адным іншым эмулятары PC. Графічная эмуляцыя: тэкставы рэжым, Hercules, CGA (уключаючы кампазітны і 160×100×16 рэжымы), EGA, VGA (уключаючы Mode X), VESA і поўную эмуляцыю S3 Trio 64; у неафіцыйных зборках таксама Glide (з дапамогай іншага эмулятара Glide2x.dll). Гукавая эмуляцыя: Adlib, дынамік камп'ютара, Tandy, Sound Blaster, Creative CMS/Game Blaster, Disney Soundsource, Gravis Ultrasound, MPU-401 і Innovation SSI-2001. Сеткавая эмуляцыя (дазваляе гуляць у Інтэрнэце ў мультыплэерныя гульні): эмуляцыя мадэму праз TCP/IP, сеткавае тунэляванне IPX. Windows-версія падтрымлівае прамы паслядоўны порт. Праверана, што ў версіі 0.70 паўнавартасна работаюць 876 гульняў.DOSBox, an x86 emulator with DOS
Праблемы Як і ўсе праграмы-эмулятары, DOSBox патрабуе істотна мацнейшы камп’ютар (асабліва працэсар), чым эмуляваная сістэма. Акрамя таго, падтрымка абароненага рэжыму пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі, таму DOS-праграмы, якія выконваюцца толькі ў гэтым рэжыме (а гэта большасць гульняў, выдадзеных пасля 1995 года), могуць працаваць не так добра, як у іншых эмулятарах, накшталт VMware альбо Virtual PC. На бягучай версіі GP2X-порту DOSBox марудна працуюць нават самыя простыя праграмы.
Недахопам DOSBox з’яўляецца адсутнасць эмуляцыі LPT-порту (з магчымасцю «адлюстравання» на «сапраўднае жалеза») — старыя праграмы з LPT-ключамі (напрыклад, CREDO) на DOSBox працаваць не будуць. Асяроддзе MS-DOS і апаратура PC эмулююцца не поўнасцю, таму Windows 95 і Windows 98 пад DOSBox запускаюцца з цяжкасцю.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Эмуляцыя PC гульняў — DosBox. Самая поўная інструкцыя DOSBox вікі Як запусціць гульню праз DOSBox Афіцыйны форум DOSBox Неафіцыйная зборка DOSBox Іншая неафіцыйная зборка
Версія DOSBox з убудаваным адладчыкам
Катэгорыя:Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++ Катэгорыя:Свабоднае праграмнае забеспячэнне, напісанае на С Катэгорыя:Эмулятары DOS Катэгорыя:Эмулятары для Windows Катэгорыя:GP2X эмулятары Катэгорыя:Свабодныя эмулятары Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для BeOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Haiku Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для macOS Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Linux Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне для Windows Катэгорыя:Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL