«Спартак» — беларуская кандытарская фабрыка, размешчаная ў Гомелі.

Гісторыя Заснавана ў 1924 годзе пад назвай «Прасвет». З 8 лістапада 1931 года мае сучасную назву.

У 1994 годзе прадпрыемства акцыянавалі.

У 1998 годзе стала сумесным прадпрыемствам. 39,9 % паёў праз амерыканскае прадпрыемства «Дабл Стар Інтэрнэшнл» (Нью-Ёрк) валодае Марат Новікаў.

Мае крамы ў кожным абласным цэнтры Беларусі і прадстаўніцтвы ў ЗША (Нью-Ёрк) і Расіі (Масква). У 2006 годзе з’яўлялася найбуйнейшым вытворцам кандытарскіх вырабаў у Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:Кандытарскія прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці СССР Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля