Слу́цкая канфедэра́цыя — палітычны саюз праваслаўнай, кальвінскай і лютэранскай шляхты Вялікага Княства Літоўскага, утвораны ў Слуцку 20 сакавіка 1767 года. Канфедэрацыя была створаная расійскім урадам для ўраўнаважання правоў некаталікоў і каталікоў. У 1766 годзе расійскі ўрад узняў пытанне пра роўнасць вызнанняў і захаванне liberum veto, згодна з якім кожны дэпутат сойму ці соймік меў права выказаць сваю нязгоду з любой пастановай сойму і такім чынам скончыць паседжанне і скасаваць усе прынятыя пастановы.

Сойм Рэчы Паспалітай не ўхваліў прапановаў расійскага ўрада, і ў Рэч Паспалітую былі ўведзеныя расійскія атрады. З актыўным удзелам маскоўскага пасла 20 сакавіка 1767 года была створаная канфедэрацыя, ачоленая кальвінскай шляхтай. Заснаванне адбывалася ў Свята-Траецкім манастыры. Маршалкам быў абраны Ян Юрый Грабоўскі. Акт канфедэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх быў епіскап Георгій (Каніскі). Расійская імператрыца Кацярына II прыняла канфедэрацыю пад «найвышэйшую пратэкцыю», даслаўшы ў падтрымку 40-тысячнае войска.Г. Прыбытка. Святло і цені Бара. Барская канфедэрацыя на Беларусі: перадумовы і ход

Вынікам Слуцкай канфедэрацыі стала ўраўненне праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў правах. Яно была зацверджана ў лютым 1768 года соймам Рэчы Паспалітай.

Літаратура

Катэгорыя:Канфедэрацыі Рэчы Паспалітай Канфедэрацыя слуцкая Катэгорыя:З’явіліся ў 1767 годзе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Рэчы Паспалітай Катэгорыя:1767 год у Еўропе