Мо́тальРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. (, ) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, цэнтр СВК «Агра-Моталь». Размешчаны на правым беразе ракі Ясельда. Адміністрацыйны цэнтр Мотальскага сельсавета. Насельніцтва 3674 чал. (2019)http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/bresckaja.htm. Паводле колькасці насельніцтва, трэцяя вёска вобласці пасля Альшан і Рубелі. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Іванава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў-Палескі. Аўтамабільная дарога на Іванава.

Гісторыя

Старажытнасць Людзі у мясцовасці, дзе цяпер знаходзіцца Моталь, з'явіліся яшчэ ў каменным веку, прыблізна 10800-10300 гадоў таму гэтая тэрыторыя была заселена насельніцтвам свідэрскай культуры.

Побач з вёскай у 1962 г. В. Ф. Ісаенкам былі выяўлены 4 археалагічныя стаянкі. Першая (за 2,5 км на поўдзень) адносіцца да 4—3-га тыс. да н.э., другая (за 3 км на поўдзень) датуецца 9—5-м тыс. да н.э., трэцяя (за 4 км на поўдзень) адносіцца да эпохі неаліту, у чацвёртай (за 3,5 км на паўночны захад) знойдзены прадметы нёманскай культуры. Знойдзеныя матэрыялы знаходзяцца ў музеі «Нашы карані» і Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

У пачатку 2-га тысячагоддзя да нашай эры мясцовае насельніцтва пачало карыстацца першымі металічнымі прадметамі. У раннім бронзавым веку на захадзе Палесся існавала культура шнуравой керамікі. У раннім жалезным веку тут фіксуецца існаванне насельніцтва паморскай і позняй лужыцкай культур. У ваколіцах Моталя выяўлена і селішча ранняга жалезнага веку, знойдзены прадметы мілаградскай і зарубінецкай культур.

Вялікае Княства Літоўскае З вусных народных паданняў вядома, што ў XIII ст. паселішча было спалена татарамі. Пра тое, што ў гэтай легендзе ёсць доля праўды, сведчаць археалагічныя знаходкі: біты гліняны посуд, жаночыя ўпрыгожанні, якія адносяцца да першай паловы XIII ст.

Першая пісьмовая згадка вёскі ў пісьмовых крыніцах датуецца 1442 годам — «За панам Даркам 14 чалавек у Моталі», — у актах Літоўскай метрыкі.

Да пачатку XVI ст. Моталь уваходзіў у склад Пінскага княства, якое ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводства. У 1520 годзе пінскі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч перадаў вёску Успенскай Ляшчынскі царкве. Але пасля смерці Фёдара Яраславіча землі перайшлі ў спадчыну каралю Жыгімонту I Старому, які аддаў іх у пажыццёвае карыстанне сваёй другой жонцы Боне Сфорцы.

У 1554 годзе па распараджэнні каралевы Боны ў Моталі прайшла валочная памера. Тады ж сяло Моталь атрымала статус мястэчка, было вызвалена на два гады ад павіннасцей. У гэты час у Моталі было 5 вуліц, дзейнічала праваслаўная царква з двума святарамі, гарадскім войтам быў Станіслаў Шынвальскі. Па загадзе каралевы Боны быў пабудаваны палац, руіны якога захоўваліся да XX ст.. У сярэдзіне XVI ст. Моталь стаў адным з цэнтраў рамёстваў і гандлю, у мястэчку рэгулярна праводзіліся кірмашы. Да 1566 года Моталь уваходзіў у Дружылоўскае войтаўства Пінскага староства. Да канца XVI ст. у ім было 8 вуліц і 178 двароў.

28 лістапада 1746 года польскі кароль Аўгуст III пацвердзіў прывілеі мястэчка.

У складзе Расійскай імперыі Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. Моталь увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў часткай Пінскага павета Гродзенскай губерні. Мясцовыя жыхары аказалі супраціў царскім уладам, за што шляхта была пазбаўлена зямлі і выслана, а сяляне абкладзены падаткамі С. 407.. У 1798 г. у Моталі было 113 мяшчанскіх, 13 яўрэйскіх, 110 гаспадарчых двароў; налічвалася 267 мужчын-хрысціян і 18 мужчын-яўрэяў. За сялянамі былі замацаваны 2 вадзяныя млыны на Ясельдзе.

З 1798 года Моталь мае статус фальварка, а з 1801 з'яўляецца валасным цэнтрам і казённым маёнткам. 26 лістапада 1802 года мястэчка перадаецца ў пажыццёвае валоданне французскай прынцэсе дэ Брольі-Рэвель. Паводле інвентара 1803 года, у мястэчку было 6 вуліц. У цэнтры рынку стаяла ўніяцкая царква Праабражэння Гасподняга. У 1803 г. у мястэчку пражывала 708 мяшчан.

У 1812 г. мястэчка было абрабавана французскімі войскамі. Прынцэса дэ Брольі-Рэвель валодала мястэчкам да 1827 г., пасля чаго яно перайшло ў казённае ведамства. З 1828 г. мястэчка было падаравана на 12 гадоў генерал-маёру Брайко. У 1841—1842 гг. сяляне мястэчка адмаўляліся выконваць павіннасці, патрабуючы пераводу на чынш. 30 завадатараў выступлення былі асуджаны.

У 1864 Моталь моцна пацярпеў ад пажару, які пачаўся ў яўрэйскім квартале. На выдзеленыя ўладамі грошы на аднаўленне была пабудавана Спаса-Праабражэнская царква, завершаная ў 1877 годзе па праекце архітэктара М. Барташэўскага пад наглядам архітэктара К. УвядзенскагаБарановский Г.В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842-1892. С. 54-55 .

У 1866 г. у мястэчку было 274 двары, 2249 жыхароў. У 1886 г. Моталь — цэнтр воласці, налічваў 239 двароў, 2294 жыхары, дзейнічалі валасное праўленне, 2 праваслаўныя царквы, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом, народнае вучылішча, 7 лавак, 13 крам, працавалі 23 сталяры, цагельнік, 12 цесляроў, 3 кавалі.

Найноўшы час У 1905 г. у мястэчку адбылася забастоўка рыбакоў, якія патрабавалі павышэння аплаты працы. У 1914 г. дзейнічалі 2 школы — народнае і мяшчанскае вучылішчы, у якіх навучаліся 92 вучні. У верасні 1915 г. Моталь заняты нямецкімі войскамі.

У лютым 1919 г. у вёску прыходзяць польскія войскі. У ліпені 1920 г. Чырвоная Армія займае мястэчка і ўстанаўлівае савецкую ўладу. У сакавіку 1921 года па ўмовах Рыжскага дагавора Моталь аказваецца ў складзе Польшчы, уваходзіць у Драгічынскі павет Палескага ваяводства. У 1920-я гг. у мястэчку дзейнічала ячэйка КПЗБ.

Падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—40 гг. загінулі 3 жыхары Моталя С. 408..

18 верасня 1939 года ў Моталі адбываецца выступленне супраць польскіх улад, і 21 верасня ў вёску ўваходзяць часткі Чырвонай Арміі. Усталёўваецца савецкая ўлада. У 1940 г. у Моталі было 871 двор, 4275 жыхароў (паводле іншых звестак — 891 двор, 5550 жыхароў). Працавалі 2 паравыя млыны, 3-д газавых, 2 тарфяныя заводы, 2 рыбныя арцелі, каўбасны цэх. Дзейнічалі бальніца, школа, клуб, амбулаторыя, пошта, тэлефон.

26 чэрвеня 1941 года ў Моталь увайшлі нямецкія войскі. 1 жніўня 1941 года эсэсаўцы знішчылі камуністаў і больш за 60 яўрэяў, а 3 жніўня 1941 г. карнікі расстралялі каля 3 тыс. мірных жыхароў, галоўным чынам яўрэйскага насельніцтва С. 409.. У 1942—1943 гг. у наваколлі дзейнічаў партызанскі атрад. З 28 сакавіка па 4 красавіка 1944 г. у ваколіцах Моталя прайшла карная аперацыя, падчас якой было спалена 380 двароў і загінулі 29 партызан. 16 ліпеня 1944 г. вёска вызвалена 55-й гвардзейскай стралковай дывізіяй. На франтах вайны загінулі 383 землякі. У 1961 г. на будынку былой школы ўстаноўлена мемарыяльная пліта ў гонар партызанскага атрада, у 1975 г. — помнік ахвярам вайны.

Пасля вайны Моталь паступова аднаўляўся. У 1946 г. тут жыло 3373 чалавекі (да вайны — 4275). У 1949 годзе ў вёсцы былі створаны калгасы. 16 ліпеня 1954 года статус Моталя паніжаны да вёскі, яго тэрыторыя ўключана ў Дзедавіцкі сельсавет, які пераймяноўваецца ў Мотальскі, у Моталь перанесены цэнтр сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об упразднении городского поселка Мотоль, Ивановского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 21 ліпеня 1980 года ў склад Моталя ўключаны вёскі Дзедавічы, Заазер’е і ПанцавічыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. У 1986 г. у Моталь былі пераселены жыхары з тэрыторый, забруджаных у выніку Чарнобыльскай катастрофы. 10 ліпеня 2003 г. на базе калгасаў створаны СВК «Агра-Моталь».

Насельніцтва 1798 — 285 мужчын; 1830 — 586 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 70, мяшчан-хрысціян і сялян 512 С. 413.; 1866 — 2249 чал.; 1886 — 2294 чал. 1921 — 4390 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.; 1940 — 4275 чал. (паводле іншых звестак — 891 двор, 5550 чал.); 1946 — 3373 чал.; 1959 — 4684 чал.; 1970 — 7285 чал.; 1979 — 5264 чал. С. 409.; 1997 — 1797 двароў, 4441 чал.Павел Стасевіч. Моталь // С. 222. (паводле іншых звестак — 4684 чал.) 2005 — 1739 двароў, 4228 чал.

Трэцяя па велічыні вёска ў Брэсцкай вобласці (пасля Альшан і Рубелі), да 2005 года — другая (пасля Альшан).

Эканоміка і інфраструктура

У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, 2 бібліятэкі, пошта, ветэрынарны ўчастак, камбінат бытавога абслугоўвання.

Культура і турызм Моталь — традыцыйны цэнтр вырабу ручнікоў (вядомы з канца XVIII ст.) і кажухоў. У 1977 г. быў створаны ткацкі цэх Пінскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. У 1989 г. атрымаў званне народнага фальклорна-этнаграфічны тэатр «Мотальскія суседзі» (створаны ў 1985 г.). У 1995 г. званне народнага прысуджана ансамблю народнай песні «Мужыкі» (створаны ў 1992 г.) і лялечнаму тэатру «Папугай» (працуе з 1989 г.)..

Дзейнічаюць Мотальскі музей народнай творчасці (адкрыты ў 1995 г., мае 22 тыс. экспанатаў) і Музей археалогіі «Нашы карані».

Працуюць аддзяленні «Беларусбанк» (банкамат) і «Белаграпрамбанк». Кафэ, рэстаран, кулінарыя і больш 20 крам. Гасцініца, стаянка для аўтамабіляў.

Штогод улетку ў жніўні ладзіцца Міжнародны кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі».

У вёску ходзяць аўтобусы з Янава-Палескага і Пінска.

Нематэрыяльная спадчына

Мастацкія практыкі саломапляцення Брэсцкай вобласці — .

Славутасці

Каля Моталя знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.

Спаса-Праабражэнская царква (1877) Дом першага Прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана Яўрэйскія могілкі

Страчаная спадчына Сінагога Царква грэка-каталіцкая (XVIII ст.)

Герб

Геральдычны сімвал аграгарадка Моталь створаны 9 кастрычніка 2012 г. Афіцыйна незацверджаны.

Уяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога выява рукі мешчаніна Понідзельца, які трымае грамату на вольнасць. На пячаці выява вужа з герба роду Сфорца. Над граматай — княжацкая карона. У аснову герба пакладзена мясцовая легенда пра мешчаніна, які цаной свайго жыцця захаваў права на самакіраванне мястэчка.

Вядомыя асобы У Моталі нарадзіўся першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман (1874—1952).

Таксама з Моталя паходзяць амерыканскія музычныя прадзюсары і , якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавай музыкі — Мадзі Уотэрса, , , Бо Дзідлі, , Чака Беры.

У Моталі акрамя таго нарадзіліся:

(народжаны Давід Гуценскі; нар. 1924) — ізраільскі юрыст, дыпламат і грамадскі дзеяч. Былы кіраўнік . (1884—1947) — сіянісцкі дзеяч, мэр Тэль-Авіва ў 1925—1927. (1901—1979) — ізраільскі педагог. Аляксандр Валадзько (1986) — беларускі футбаліст і трэнер. Эцьен Васерцуг (; 1860—1888) — французскі біёлаг. (1886—1963) — ізраільскі хімік. (1878—1957) — ізраільскі хімік. (нар. 1927) — ізраільскі военачальнік. (1887—1975) — ізраільская піяністка, педагог. (1898—1983) — каментатар і даследчык талмудычнай літаратуры. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1976), прэзідэнт Амерыканскай акадэміі яўрэйскіх даследаванняў. — дзеяч сіянісцкага руху. Павел Сямёнавіч Палто (1929—2005) — Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Аляксандр Аляксеевіч Румак (нар. 1964) — беларускі дзяржаўны службовец. (1906—1993) — ізраільскі гісторык, прафесар Хайфскага ўніверсітэта. (1916—1993) — ізраільскі рабін. (1911—1986) — ізраільскі лінгвіст.

Літаратура Стасевіч П. Вёска над Ясельдай: гісторыка-краязнаўчы нарыс. — Мн., Полымя, 1991. С. 101. Алесь Карлюкевіч. Пачуццё малой Радзімы // Голас Радзімы, 1993, 14 студзеня.

Motol // S. 741.

Спасылкі

Моталь на Radzima.org Моталь на сайце Глобус Беларусі