Су́нгары, Сунхуацзян () — рака на паўночным усходзе Кітая, самы буйны прыток Амура па воднасці, ўпадае ў яго справа па цячэнні.

Даўжыня ракі 1927Сунгари (река) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (1870) км. Плошча вадазбору 524 000 км². Сярэдні расход вады каля горада Харбін складае 2470 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,13 м/км.

Рака Сунгары бярэ пачатак на пласкагор’і Чанбайшань (зліццё рэк Таудаацзян і Эрдаацзян) і працякае па тэрыторыі правінцый Гірын і Хэйлунцзян. На ёй знаходзяцца гарады Гірын, Харбін, Цзямусы. Сцёк ракі зарэгуляваны гідраэлектрастанцыямі. Самы вялікі прыток (левы) — рака Нуньцзян. Сярод прытокаў: Муданьцзян, Нуньцзян, Хуланьхэ, Іньмахэ, Хайфахэ, Лаліньхэ, Ашыхэ і інш.

Літаратура

Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — 633 с. с ил., 30 л. ил.

Спасылкі Сунгари (река) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org

Катэгорыя:Рэкі Кітая Катэгорыя:Прытокі Амура