Васілі́шкі (, ) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на левым беразе ракі Шкардзянка пры ўтоку яе ў Лебяду. Адміністрацыйны цэнтр Васілішкаўскага сельсавета. Насельніцтва 1560 чал. (2001). Знаходзяцца за 22 км на паўночны ўсход ад Шчучына.
Назва З аднаго боку - імя Васіль, Васілій.
Аднак, у канцы 14 ст. у крыжацкім "Апісанні літоўскіх дарог" Васілішкі фігуруюць у тым ліку як "Wayselisken" (Вайселішкі)Die littauischen Wegeberichte // Scriptores Rerum Prussicarum. Zweiter Band. Leipzig, 1863. С. 701., і якраз у Васілішках у 19 ст. фіксавалася прозвішча Вайселевіч, паблізу засведчанае лідскае Вайсэль.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-C9B8-MSX7-8?i=1020&cat=2325460https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-PSLZ-Y?i=468&cat=741862
Гісторыя У пісьмовых крыніцах Васілішкі ўпершыню згадваюцца ў першай палове XV стагоддзя. Пад 1486 годам паселішча значыцца як мястэчка, што ў канцы XV — пачатку XVI стст. было сталіцай павету. Цягам 1499—1766 гадоў існавала Васілішкаўскае староства, першымі ўладальнікамі якога былі: Ян Сцяцковіч (1499), Ян Радзівіл (1500—1501), Васіль Львовіч Глінскі (1501—1504), Станіслаў Кішка (1505—1506; відаць ад гэтага прозвішча і паходзіць мянушка жыхароў Васілішак — «кішкары»), Ян Шчытовіч (1507—1515), Якуб Кунцэвіч (1518—1523), Ян Радзівіл (1523—1541). У 1659 годзе ў Васілішках адбыўся соймік Лідскага павета. У другой пал. XVIII ст. староства знаходзілася ва ўладанні Міхала Казіміра Агінскага.
Першы драўляны касцёл Святога Апостала Пятра збудавалі ў Васілішках па загаду вялікага князя Казіміра ў 1489 годзе (8086 вернікаў). У Трынаццацігадовую вайну ў 1655 годзе маскоўскія захопнікі зруйнавалі бажніцу. У 1658 годзе Марцін Дамінік Лімонт, суддзя лідскага земства і будучы кашталян віцебскі, заснаваў драўляны кляштар дамініканцаў, а Кацярына Францкевіч з роду Абрахамовічаў у 1662 годзе ахвяравала на яго ўладкаванне 10 000 злотых. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у лютым 1706 года ў кляштары на некаторы час спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі (тым часам кароль шведскі Карл XII знаходзіўся ў мястэчку Жалудок). Цягам 1769—1832 гадоў сіламі манахаў будаваўся мураваны кляштарны корпус (у 1773 годзе было 11 манахаў). У 1769 годзе пачалося будаванне мураванага касцёла, кансекраванага біскупам Валазіцкім у 1790 годзе.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Васілішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета. Станам на 1829 год у мястэчку было 144 будынкі (75 хрысціянскіх і 69 іўдзейскіх). Па здушэнні вызваленчага паўстання ў 1832 годзе расійскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканцаў. На 1863 год — 88 жылых дамоў; на 1866 год — 244 будынкі, царква, касцёл, сінагога, акруговая сядзіба паліцыі, паштовая станцыя і народная школа (86 вучняў у 1885); на 1895 годзе — 130 двароў. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Васілішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Станам на 1921 год у мястэчку было каля 275 двароў, гмінная ўправа, касцёл, пошта, кожны аўторак праводзіліся кірмашы.
У 1939 годзе Васілішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымалі афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і сталі цэнтрам раёна Баранавіцкай вобласці. У 1940 існавалі электрастанцыя (магутнасць 17 кВт), завод вырабу фанеры, 2 паравыя млыны, амбулаторыя, ветэрынарны пункт, клуб, бальніца (на 25 ложкаў), аптэка, пошта і тэлеграф. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 Васілішкі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 3 жніўня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі, а цэнтр Васілішкаўскага раёна перанеслі ў г.п. АстрынаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 студзеня 1960 Васілішкаўскі раён скасавалі, вёска ўвайшла ў склад Радунскага, з 25 снежня 1962 — Шчучынскага раёна. Станам на 1970 тут было 300 двароў, на 1 студзеня 2001—548.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1829 год — 1096 чал., у тым ліку 575 хрысціян і 521 іўдзейІна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.; 1863 год — 1859 чал.; 1866 год — 1841 чал., з іх каталікоў 453, праваслаўных 5, іўдзеяў 1383Wasiliszki // S. 128.; 1869 год — 1229 чал. С. 380.; 1886 год — 931 чал.; 1897 год — 2781 чал., у тым ліку 2081 іўдзей XX стагоддзе: 1905 год — 1983 чал.; 1919 год — 1891 чал.; 1921 год — 1874 чал., з іх каталікоў 641, праваслаўных 9, іўдзеяў 1223, іншых 1; 1940 год — 2596 чал.; 1970 год — 909 чал.Валерый Шаблюк. Васілішкі // С. 230.; 1992 год — 2678 чал.Валерый Шаблюк. Васілішкі // С. 229. XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 год — 1560 чал.; 2019 год — 1521 чал.
Інфраструктура
У Васілішках працуюць школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці Касцёл Св. Яна Хрысціцеля (1769) Могілкі: яўрэйскія, каталіцкія, татарскія (Мізар) Сінагога (пачатак XX ст.) Васілішкаўскі валун
Галерэя
Вядомыя асобы Густаў Пашкевіч (1892—1955) — польскі вайсковы дзеяч. Іван Зіноўевіч Кляўзунік (1925—2008) — беларускі анестэзіёлаг-рэаніматолаг. Іосіф Міхайлавіч Багдзевіч (нар. 1937) — вучоны ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі, акадэмік НАН Беларусі.
Гл. таксама Старыя Васілішкі
Зноскі
Літаратура
Wasiliszki // S. 128.
Спасылкі
Васілішкі на Radzima.org
Катэгорыя:Васілішкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Шчучынскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства