Вадзім Уладзіміравіч Дзеружы́нскі (нар. , Растоў-на-Доне; Псеўданімы: Вадим Ростов, Артём Деникин) — беларускі журналіст і публіцыст.
Біяграфія З 1977 года жыве ў Мінску. Служыў у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння (РВСП). Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Працаваў перакладчыкам у Балгарыі, пяць гадоў быў радцам Аналітычнага кіравання Выканаўчага Сакратарыяту СНД у Мінску.
З 1998 года — галоўны рэдактар і сувыдавец «Аналитической газеты „Секретные исследования“». Аўтар кніг на тэмы непазнанага і альтэрнатыўнай гісторыі — «Энциклопедия аномальных явлений» (2008), «Теория заговора» (2009), «Тайны беларуской истории» (2009) і іншых.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 студзеня 2023 года прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» яго кнігу «Забытая Беларусь».
Творчасць Тэматыка гісторыка-літаратурнай творчасці: «гістарычна-рамантычныя міфы» пра беларусаў і Беларусь, гістарычна-ментальныя канцэпцыі як падмурак нацыі.
Літаратура
Деружинский, В. В. Тайны беларуской истории / Деружинский Вадим. — Минск: ФУАинформ, 2009. — 560 с.: илл. — (Неизвестная история).
Спасылкі
Вадзім Дзеружынскі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Растове-на-Доне Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага