Сві́слач (, ) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета.

Геаграфія За 25 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Асіповічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова.

На паўднёва-ўсходняй ускраіне паселішча рака Свіслач упадае ў Бярэзіну. Рачная прыстань.

Гісторыя thumb|злева|Мястэчка і замак, 1900—1912

На мяжы XI—XII стагоддзяў на месцы цяперашняй вёскі быў "горад" -- умацаванае паселішча з ровам і валамСвіслач // С. 264.. У XIV стагоддзі Свіслач стала цэнтрам княства, пазней — староства. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія войскі.

У сярэдзіне XVI стагоддзя Свіслач перайшла ва ўладанні Гарабурдаў гербу Габданк. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1648 годзе Свіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1654 года — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў С. 453..

У XVIII стагоддзі мястэчка належала Завішам герба «Лебедзь». Пасля, належала Незабытоўскім герба «Любіч».Żyskar Józefat. «Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych». Warszawa-Peterburg. 1913

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1812 годзе з’яўлялася асноўнай штаб-кватэрай генерала Дамброўскага. Станам на 1886 год у мястэчку было 46 двароў, 2 школы, валасная ўправа, 2 царквы, касцёл Святога Яна, пошта, 40 крамаў.

У 1919 годзе Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў 1924 годзе зрабілася цэнтрам раёна (з 1931 года — цэнтр сельсавета).

Насельніцтва 1886 год — 420 чал.Свіслач //  — С. 265. 1919 год — 1897 чал. (3,4 % каталікі, 45,2 % праваслаўныя, 50,6 % яўрэі)Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919) 1999 год — 852 чал. 2009 год — 678 чал.

Інфраструктура У Свіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Дзейнічае дзіцячы санаторый «Свіслач».

Славутасці

Свіслацкае гарадзішча (ранні жалезны век, ранні феадалізм, VI стагоддзе да н.э. — I стагоддзе н.э., XI—XII стагоддзі), на паўночнай ускраіне аграгарадка, паблізу ўпадзення Свіслачы ў Бярэзіну — Былы дом сям’і Яцко (1911 год) —

Страчаная спадчына Свіслацкі замак (XII—XVII ст.) Касцёл Святога Яна і кляштар францысканцаў Сінагога Сядзіба Царква

Вядомыя асобы Анатоль Дзям’янавіч Кунцэвіч (1934—2002) — вучоны ў галіне арганічнай і прыкладной хіміі, Герой Сацыялістычнай Працы. Шмарыя Хаімавіч Левін (1867-1935) - сіянісцкі актывіст, дэпутат Дзяржаўнай думы. Пётр Фёдаравіч Яноўскі (1933—2019) — беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, Заслужаны трэнер БССР.

Крыніцы

Літаратура

Świsłocz (3) // S. 720—721.

Спасылкі

мяст. Свіслач на Radzima.org

Катэгорыя:Свіслацкі сельсавет (Асіповіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Менскага ваяводства