Кро́шын (, ) — аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на правым беразе ракі Шчара. Адміністрацыйны цэнтр Крошынскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 2 км ад аўтамабільнай дарогі Баранавічы — Мінск. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Мінск.
Гісторыя Упершыню Крошын успамінаецца пад 2 жніўня 1442 годам, калі пан Юшка Гойцавіч фундаваў у гэтым сваім сяле касцёл, сярод сведак быў і яго брат Федзька. У 1499 годзе вялікі князь Аляксандр надаў Крошын кіеўскаму намесніку князю Дзмітрую Пуцяцічу, з 1506 года належаў яго сваякам, князям Друцкім-Пуцяцічам. Пад 1512 годам Крошын называны мястэчкам. Паводле адміністрацыйнай рэформы 1565 года, у складзе Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1570 года належаў Валовічам, з канца XVI ст. — Радзівілам. Станам на 1580 год 39 двароў. У цэнтры мястэчка была гандлёвая плошча, дзе раз на тыдзень адбываўся торг. Працавалі млын і карчма, 4 рамеснікі.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, Стваловіцкая воласць Навагрудскага павета. У 1818 годзе пабудаваны новы драўляны касцёл. З 1822 года ва ўладанні Юрагаў, з 1843 — Завадскіх. У 1828 годзе адбыўся сялянскі бунт супраць спробы запрыгоньвання іх Станіславам Юрагам. У 1-й палове 1880-х у мястэчку 77 двароў, касцёл, яўрэйскі малітоўны дом. На пачатку XX ст. — 160 двароў, касцёл, народнае вучылішча. Побач з мястэчкам быў аднайменны маёнтак Крошын (2 двары).
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, Сталовіцкая гміна Баранавіцкага павета. Станам на 1921 год 79 дамоў, побач з мястэчкам аднаіменны фальварак Крошын (1 дом).
З 1939 года ў складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 цэнтр сельсавета, вёска. Станам на 1972 года 56 двароў, на 1 студзеня 1998 — 192.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1830 — 296 муж., з іх шляхты 4, духоўнага саслоўя 2, мяшчан-іўдзеяў 80, мяшчан-хрысціян і сялян 210 С. 413.; 1886 — 636 чал.; 1897 — 1030 чал. XX стагоддзе: 1901 — 1380 чал.; 1921 — 411 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.; 1959 — 314 чал.; 1970 — 450 чал.;1972 — 456 чал.; 1997 — 706 чал.Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Крошын // С. 262.; 1 студзеня 1998 — 697 чал.
Інфраструктура У Крошыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны ўчастак, дом культуры, бібліятэка, пошта. Працуе прыпыначны пункт Крошын, за 2 км ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Альсевічы.
Турыстычная інфармацыя
Помнік на магіле Паўлюка Багрыма, мемарыяльнай дошка ў гонар паэта на месцы былой сядзібы, памятны знак на месцы, дзе размяшчалася яго кузня.
Славутасці
Касцёл Божага Цела (1920-я; захоўваецца жырандоль, зробленая П. Багрымам) Прысядзібны парк пры былой сядзібе Святаполк-Завадскіх (XIX ст.) Свята-Панцеляймонаўская царква (2000)
Страчаная спадчына Касцёл Божага Цела (XIX ст.) Палац Святаполк-Завадскіх (XIX ст.)
Вядомыя асобы Паўлюк Багрым (1812—1891) — беларускі паэт і каваль. Канстанцін Іванавіч Баландзін (1946—2023) — беларускі гісторык. Кастусь Станіслававіч Турко (1935—2000) — беларускі паэт, настаўнік.
Літаратура
Дубейка, В. М. Багрымаў Крашын. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. — 212 с. : іл. ISBN 978-985-581-256-3
Kroszyn // S. 710—711.
Спасылкі
Фотаздымкі Крошына, часопіс «Архітэктура і будаўніцтва»
Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Радзівілы
Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства