Ілья́ Алякса́ндравіч Гі́тгарц (, — , ) — беларускі і . Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1955).
Біяграфія Скончыў Петраградскую кансерваторыю па класе скрыпкі (1916) і кампазіцыі М. А. Сакалова (1918).
Дэбютаваў у Палтаўскім оперным тэатры (1919). Быў дырыжорам оперы Народнага дома ў Петраградзе і загадчыкам музычнай часткай Другога Беларускага тэатра ў Віцебску (1922—1930). Быў адным з арганізатараў і дырыжораў Беларускай студыі оперы і балета.
У 1947—1951 гадах — дырыжор Беларускага тэатра оперы і балета (Мінск), дзе ажыццявіў пастаноўку оперы «Кастусь Каліноўскі» Лукаса (1947), балета «Князь-возера» Залатарова (1948) і іншых твораў. Працаваў у оперных тэатрах Куйбышава, Ташкента, Бішкека, Пермі, быў галоўным дырыжорам Іванаўскай філармоніі. У 1937—1939 гадах — дырыжор (Масква).
З 1947 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі (з 1949 года — дацэнт).
Творчасць Дырыжорскія інтэрпрэтацыі Гітгарца выяўлялі ўласцівыя яму непасрэднасць адчування музыкі, імправізацыйны пачатак у выказванні, асаблівую ўвагу да меладычнага боку твора.
Аўтар музыкі да драматычных пастановак тэатра імя Я. Коласа «Каля тэрасы» М. Грамыкі (1927), «Калі спяваюць пеўні» Ю. Юр’іна (1928), «Качагары» І. Гурскага (1931).
Пастаноўкі «Кармэн» Ж. Бізэ (1933) «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1933, 1948) «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1931) «» П. Чайкоўскага (1949) «Дуброўскі» Э. Напраўніка (1948) «» Дж. Пучыні (1950) «Князь-возера» В. Залатарова (1949) «Кастусь Каліноўскі» Д. Лукаса (1947) «Князь Ігар» А. Барадзіна (1934) «Салавей» М. Крошнера (1950)
Літаратура
Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР