Сяргей Валянцінавіч Франкоўскі (, Магілёў) — беларускі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар). Народны артыст Беларусі (2009).

Жыццё і творчасць У 1995 годзе скончыў Беларускую акадэмію музыкі, у 1997 годзе — магістратуру (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, прафесара Л. Івашкова). У 1993 годзе студэнтам 3-га курса быў прыняты ў склад салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Выступаў у Германіі, ЗША, Іспаніі, Кіпры, Тайландзе, Швейцарыі. У розныя часы прымаў удзел у оперных пастаноўках з такімі славутымі опернымі выканаўцамі як Паата Бурчуладзэ, Сальваторэ Фізікела, Крысціян Ёхансан, Антоніа Сальваторэ і інш.

Рэпертуар спевака налічвае вядучыя тэнаровыя партыі ў класічных заходніх і рускіх операх, а таксама шэраг партый у нацыянальнай оперы: Эдгар («» Г. Даніцэці) Ізмаіл («Набука» Дж. Вердзі) Макдуф («» Дж. Вердзі) Дон Карлас («Дон Карлас» Дж. Вердзі) Герцаг Мантуанскі («Рыгалета» Дж. Вердзі) Манрыка («Трубадур» Дж. Вердзі) Альфрэд («Травіята» Дж. Вердзі) Рычард («Баль-маскарад» Дж. Вердзі) Радамес («Аіда» Дж. Вердзі) Рудольф («» Дж. Пучыні) Каварадосі («» Дж. Пучыні) Пінкертон («Мадам Батэрфляй» Дж. Пучыні) Калаф («Турандот» Дж. Пучыні) Турыду («» П. Масканьі) Каніо («» Р. Леанкавала) Хазэ («Кармэн» Ж. Бізэ) Герман («Пікавая дама» П. Чайкоўскага) Самазванец («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага) Князь Галіцын («» М. Мусаргскага) Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А. Барадзіна) Нігіліст («» Д. Шастаковіча) Настаўнік («Візіт дамы» С. Картэса) Раман («Сівая легенда» Дз. Смольскага)

Ацэнка творчасці Паводле водгукаў крытыкі, Франкоўскі валодае тэмбральна яркім, паўнагучным голасам, драматычным тэмпераментам і высокім сцэнічным прафесіяналізмам. Сярод лепшых партый спевака — Манрыка («Трубадур» Дж. Вердзі), Герцаг Мантуанскі («Рыгалета» Дж. Вердзі), Турыду («» П. Масканьі) і інш.

Званні, узнагароды і прэміі Лаўрэат Нацыянальнага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Аляксандроўскай (Мінск, 1991) Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя С. Лемешава (Цвер, Расія, 1992) Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2004) Прэмія Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў імя Л. П. Александроўскай (2009) Народны артыст Беларусі (2009) ордэн Францыска Скарыны (2016)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 352 «Аб узнагароджанні» .

Літаратура

Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Минск, 2003.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі