Ісідар Міхайлавіч Балоцін (сапр Ізраіль Рувімавіч Балотны; ) — беларускі артыст оперы (лірычны тэнар). Народны артыст Беларускай ССР (1944)Первый белорусский Фауст Исидор Болотин .
Знакаміты выканаўца рамансаў і папулярных песень, самы вядомы выканаўца песні «Радзіма мая дарагая»Белорусская балерина Юлия Хираско не отреклась от ссыльного отца-священника, которого признали святым.
Біяграфія
Нарадзіўся 8 верасня 1907 года ў Бабруйску.
Скончыў Беларускі музычны тэхнікум (1930, педагогі В. Цвяткоў і А. Баначыч). Удасканальваў вакальнае і сцэнічнае майстэрства ў Беларускай студыі оперы і балета (1930—1933).
Дэбютаваў як оперны спявак у студыйным спектаклі «» М. Рымскага-Корсакава партыяй Звездачота. Творчы шлях пачынаў у аматарскіх калектывах («Сіняя блуза» ў Бабруйску, 1924—1927, і інш.). У 1933—1961 гадах — саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (у Вялікую Айчынную вайну — саліст , у 1941—1942 гадах выступаў на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве, уваходзіў у франтавыя канцэртныя брыгады).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1959 гадах.
Памёр 7 снежня 1961 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць Валодаў гібкім выразным голасам, высокай прыроднай музыкальнасцю, пачуццём музычнага стылю. Майстэрства пераўвасаблення дазваляла яму ствараць вобразы самага рознага характару.
Меў у рэпертуары больш за 60 партый. Выканаў партыі ў нацыянальных спектаклях: Саўка («У пушчах Палесся» А. Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А. Туранкова), Сёмка («Алеся» Я. Цікоцкага).
Выконваў лепшыя партыі опернай класікі: Ленскі («» П. Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э. Напраўніка), Юродзівы («» М. Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Д. Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Надзір («» Ж. Бізэ), Вашак («» Б. Сметаны), Дамазы («Страшны двор» С. Манюшкі; у гэтай партыі выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955).
Ісідар Міхайлавіч Балоцін меў вялікі і рознабаковы камерны рэпертуар, значна месца ў якім належала рамансам беларускіх кампазітараў і беларускім народным песнямБолотин Исидор Михайлович .
У культуры Заір Азгур у 1960 годзе стварыў гіпсавы бюст І. БалоцінаБолотин Исидор Михайлович .
Узнагароды Заслужаны артыст Беларускай ССР (1938). Народны артыст Беларускай ССР (1944).
Спасылкі
Первый белорусский Фауст Исидор Болотин
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускага музычнага тэхнікума Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання