Соф’я Юр’еўна (Соня Гіршаўна) Дру́кер (, , Горацкі павет, Магілёўская губерня — , ) — беларуская спявачка (драматычнае сапрана). Народная артыстка Беларусі (1955).

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і яўрэйскага скрыпача Гірша Друкера, была малодшай дачкой.

У 1930 годзе скончыла Беларускі музычны тэхнікум. У 1930—1932 гадах вучылася ў Беларускай студыі оперы і балета, у 1932—1936 — у Беларускай кансерваторыі па класе вакалу ў П. І. Ціханава. Удасканальвалася як артыстка оперы ў Беларускай студыі оперы і балета пад кіраўніцтвам А. П. Баначыч (1930—1933). Раней займалася ў В. А. Цвяткова. У 1933—1941 і 1944—1977 гадах — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У гады Другой сусветнай вайны спявала ў Саратаўскім тэатра оперы і балета, удзельнічала ў працы франтавых канцэртных брыгад, выступала перад партызанамі Віцебшчыны.

Творчасць Друкер — адна з першых беларускіх оперных спявачак. Першая выканаўца партый у беларускіх нацыянальных операх — Аўгіння («У пушчах Палесся» А. В. Багатырова), Марыся («Міхась Падгорны» Я. К. Цікоцкага), Рагнеда Янаўна («Калючая ружа» Ю. У. Семянякі). Лепшыя партыі опернай класікі: Яраслаўна («Князь Ігар» А. П. Барадзіна), Наташа («Русалка» А. С. Даргамыжскага), Марыя («Мазепа» П. І. Чайкоўскага), Аіда («Аіда» Джузэпэ Вердзі) і інш.

Сям’я У шлюбе з Рыгорам Прагіным, ад якога мела двух дзяцей, якія загінулі ў першы ж дзень бамбардзіроўкі Мінска нацыстаміМЫ ЗДЕСЬ — Публикации .

Літаратура

Спасылкі

Вера Кроз. Зусім не казачны лёс Соф’і Друкер // «Культура», № 23 (789) 09.06.2007 — 16.06.2007.

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Пахаваныя на Паўночных могілках