Беняко́ні (, ) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Беняконскага сельсавета. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Воранава, на шашы Ліда — Вільня; чыгуначная станцыя на лініі Ліда — Вільня.
Назва У суседніх літоўскіх Эйшышках ёсць прозвішча Benekonis (з літоўскім патранімічным утваральнікам -on-), яго звязваюць са старым віленскім прозвішчам БенекLietuvių pavardžių žodynas. A-K. Vilnius, 1985. C. 231..
Гісторыя Паселішча вядомае з ХІ-ХІІІ ст., уваходзіла ў склад Нальшанскай зямлі.
Упершыню Беняконі (Бенекойны) згаданы пад 1529 года як уладанне сясцёр Ядвігі і Алены Томкавен, якія атрымалі яго па смерці бацькі Томка. У 1542 годзе маёнтак Беняконі перайшоў ва ўладанне баяр Віленскага павета Ятаўтавічаў, у 1553 — Ямантовічаў. Пад 1556 годзе Беняконі згадваюцца як сяло гаспадарскага "двара" Рудаміна, уладанне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў у складзе Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1560-я гады тут была карчма.
У 1-й палове XVII ст. Беняконі ва ўладанні Яна Чаплінскага, які ў 1634 годзе заснаваў тут драўляны касцёл Св. Яна Хрысціцеля.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Беняконі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1880-я гады працаваў млын, была пачатковая школа. Паводле перапісу (1897) назву Беняконі мелі: сяло ў межах Лідскага павета (26 двароў) з касцёлам, валасной управай, народным вучылішчам, двума хлебазапаснымі магазінамі; сяло ў Ашмянскім павеце, з багадзельняй, 2 крамамі, піцейным домам; рымска-каталіцкая плябанія і маёнтак.
На 1905 год назву Беняконі мелі: сяло Дзевянішкаўскай воласці, чыгуначная станцыя і сяло Беняконскай воласці. У 1910 годзе паблізу Беняконяў створана доследная сельскагаспадарчая станцыя (дзейнічала да 1959). У Першую сусветную вайну мястэчка займалі нямецкія войскі.
У 1920 Беняконі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час назву Беняконі мелі мястэчка, фальварак (Беняконі Старыя) і лясная асада. У 1933 у мястэчку дзейнічала паштовае аддзяленне, кожную сераду праводзіліся таргі.
У 1939 Беняконі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Воранаўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 502 двары, на 1991 — 545, на 2004 — 515.
Доследная сельскагаспадарчая станцыя
У 1910 г. Віленскае таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў, якое адкрыла эксперыментальную станцыю ў Беняконях. Па рэкамендацыі Эдуарда і Рамана Рымшаў у верасні 1910 г. батанік Вацлаў Ластоўскі абследаваў поле паблізу мястэчка і ў выніку выбраў тэрыторыю, ахвяраваную графам Путкамерам (15 га палеткаў). 15 кастрычніка 1910 г. на сходзе Таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў было прынятае канчатковае рашэнне аб стварэнні станцыі. Путкамер перадаў на двухгадовае карыстанне станцыі 10-гектарную сядзібу былой сельскагаспадарчай суполкі з грамадскімі будынкамі, што дало магчымасць размясціць рабочых і інвентар, закласці першыя доследы. Механічны аналіз глебаў выканаў прафесар Славамір Міклашэўскі. Вясной 1911 г. па ініцыятыве і паводле планаў інжынера А. Панікоўскага (пазней прэм'ер Польшчы) доследнае поле было дрэнажавана. У траўні на галоўным полі закладзены першыя доследы з рознымі гатункамі бульбы. Летам усталяваны метэаралагічныя прыборы (дажджамер функцыянаваў са студзеня 1911 г.). Восенню былі закладзены доследы з жытам, набыты патрэбныя прылады працы.
Газета «Наша Ніва» пісала ў 1911 г.:
Станцыя была пабудавана за 1 год дзякуючы намаганням сяброў Віленскага таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў. Будаўніцтва галоўнага будынка пачалося ў 1912 г. і было закончана ў 1914 г. у час 1-й сусветнай вайны.
Доследнае поле арганізавана паводле плану В. Ластоўскага, план быў ухвалены Сельскагаспадарчым дэпартаментам Pacіі. Методыка і тэхніка доследаў, прынятая ў Беняконях, адрознівалася ў пэўных падрабязнасцях, прынятых у іншых станцыях. Для асобных доследаў існавалі малыя дзялянкі. Праводзіліся доследы па ўздзеянні ўгнаенняў на розныя гатункі раслін, а таксама даследаваліся севазвароты. Станцыя займалася акліматызацыяй раслін. У 1911 г. В. Ластоўскі пачаў селекцыю жыта, якое потым было названа Беняконскім, а пазней — ячменю і аўсу.
Хімічная лабараторыя была яшчэ ў стадыі камплектавання, аднак ужо ў 1914 г. умовы дазвалялі выконваць хімічны аналіз на ўласныя патрэбы станцыі. З дапамогай апарата Шэна праводзіўся аналіз механічнага складу тыпаў глебаў Віленшчыны. Праводзіліся доследы па распазнаванні хвароб раслін і шкодных насякомых. У Беняконях упершыню на Віленшчыне пачалі пратручваць пасяўное жыта супраць шкоднікаў.
Метэаралагічная станцыя, акрамя абавязковых прылад, мела геліёграф для вымярэння сонечнай радыяцыі, у 14 пунктах Віленшчыны арганізавана вымярэнне колькасці ападкаў з дапамогай дажджамера Гельмана. Штомесячныя справаздачы высылаліся ў абсерваторыю ў Санкт-Пецярбург і Цэнтральнае метэаралагічнае бюро ў Варшаве. Выконваліся таксама феналагічныя назіранні. Персанал Беняконскай доследнай станцыі складаўся з дырэктарата В. Ластоўскага, старшага асістэнта Стэфана Змігродскага, трох практыкантаў, двух тэхнічных даглядчыкаў і пяці сезонных супрацоўнікаў для доследаў па зборы ўраджаю.
У 1915 г. Ластоўскі стаў бежанцам і пасяліўся ў Менску.
На пачатку 1920-х гг. Віленская сельскагаспадарчая доследная станцыя ў Беняконях аднавіла сваю працу. Падчас вайны станцыя страціла жывы інвентар, пабудовы і абсталяванне, а таксама частку селекцыйнага матэрыялу. Часткова захавалася толькі бібліятэка. Віленская газета «Слова» пісала ў 1925 г.:
25 верасня 1929 г. прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі наведаў Ліду, пасля чаго выехаў ў Беняконі. У Беняконях прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстым асвячэнні і адкрыцці новай школы і дазволіў, каб гэтая школа насіла назву «Школа імя прэзідэнта Масціцкага». Тут жа прэзідэнт наведаў даследчую агранамічную станцыю і ўдзельнічаў у паседжанні ваяводскай сельскагаспадарчай камісіі. Увечары Масціцкі накіраваўся ў Вільню.
В. Ластоўскі кіраваў станцыяй на працягу 35 гадоў. Сярод іншых прац, вывеў адаптаванае да прыродных умоў Віленшчыны беняконскае жыта, тыбецкі авёс, авёс Лонгінус, бульбу Альмарыя і раннія гатункі лубіну. У 1945 г. ён пакінуў Беняконі і пераехаў у Познань.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880 год — 63 чал.Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.; 1897 год — 149 чал. XX стагоддзе: 1905 год — 203 чал.; 1921 год — 162 чал.; 1970 год — 1726 чал.Валерый Шаблюк. Беняконі // С. 15.. 1991 год — 1512 чал.Валерый Шаблюк. Беняконі // С. 14.. XXI стагоддзе: 2004 год — 1319 чал.; 2019 год — 1247 чал.
Славутасці thumb|140px|Магіла Марыі Верашчакі Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты) Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1900—1906) Чыгуначная станцыя (1930-я) Фальварак (XIX ст.) На могілках у Беняконях спачыла Марыя Верашчака — каханая Адама Міцкевіча, сяброўка Яна Чачота і іншых філаматаў.
Страчаная спадчына Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (XVII ст.)
Вядомыя асобы Вацлаў Ластоўскі, батанік
Крыніцы
Літаратура Żmigrodzki, J. Nowogródek i okolice / Józef Żmigrodzki. — Nowogródek: Polskie Towarzystwo Krajoznawcze, Oddział, 1927. — 102, s., k. tabl.: il., mapa. — S. 51.
Шаблюк, В. У. Беняконі // — С. 14—15. Bieniakonie // S. 218.
Спасылкі radzima.org
Катэгорыя:Беняконскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства