Cупаліме́ры — разнавіднасць палімераў, ланцугі малекул якіх складаюцца з двух або больш розных структурных звёнаў.
Адрозніваюць рэгулярныя і нерэгулярныя супалімеры (іх большасць). Розныя структурныя звёны нерэгулярных супалімераў беспарадкава размешчаныя ўздоўж ланцужка. У рэгулярных ж супалімерах розныя структурныя звёны размешчаны упарадкавана і, такім чынам, рэгулярныя супалімеры могуць быць прадстаўлены як звычайныя палімеры з вялікімі структурнымі звёнамі. Асобна можна назваць блок-супалімеры, якія складаюцца з некалькіх (гома)палімерных блокаў.
Атрыманне Сінтэтычныя супалімеры атрымліваюць галоўным чынам суполімерызацыяй і суполікандэнсацыяй, таксама прывіўкай манамера да палімера, сінтэзаванага з іншага манамера.
Літаратура
Дерябина Г. И. Сополимеризация: Учебное пособие — Самара: Самарский университет, 2012. — 48 с. — 100 экз.
Спасылкі Говорун Е. Н., Назаров В. Г. Сополимер // РОСНАНО Международные обозначения полимеров и сополимеров // Унипак. Ру
Катэгорыя:Палімеры