Навукова-вытворчая кампанія «Тэхналогія» — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рыначных адносін і грамадзянскай супольнасці. Выдавецтва заснавалі ў 1988 годзе. Выпускае пераважна даведнікі і навуковыя выданні.
Асноўныя кірункі дзейнасці — сувенірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандальТэхналогія Kamunikat.org.
Фірменны знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» з трактату беларускага вучонага XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеннай ракеты.
У лютым 2026 года выдавецтва «Тэхналогія» аб’явіла аб прыпыненні сваёй працы. Неўзабаве стала вядома, што былі часова затрыманыя заснавальнік «Тэхналогіі» Вацлаў Багдановіч, члены яго сям'і, а таксама галоўны рэдактар выдавецтва Зміцер Санько. У красавіку 2026 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыпыніла дзеянне пасведчання выдавецтва як распаўсюдніка друкаваных выданняў. 10 чэрвеня 2026 года Эканамічны суд Мінска прызнаў «Тэхналогію» «экстрэмісцкай арганізацыяй» (20 жніўня 2026 года выдавецтва было дададзена ў адпаведны пералік экстрэмісцкіх фармаванняў).
Спасылкі Афіцыйны сайт выдавецтва
Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:1988 год у Мінску Катэгорыя:Кампаніі Мінска