«Эле́ма» — швейнае прадпрыемства Мінску. Буйнейшы вытворца вопраткі ў Беларусі і краінах СНД.
Гісторыя Заснавана ў 1930 г. як Мінская швейная фабрыка. У 1965 г. Мінская фабрыка аб’яднана з 2 філіяламі: Барысаўскай і Дзяржынскай швейнымі фабрыкамі ў Мінскае вытворчае швейнае аб’яднанне імя Н. К. Крупскай. У 1990 г. выходзіць са складу вытворчага аб’яднання і зноў называецца Мінская швейная фабрыка. З 1992 г. — Арэнднае прадпрыемства «Мінская швейная фабрыка». У 1993 г. рэарганізавана ў швейнае прадпрыемства «Элема». З 1996 г. — ААТ «Элема».
Прадукцыя Штогод вырабляе звыш 650 тыс. жакетаў, куртак, нагавіц, паліто, плашчоў, спадніц і сукенак. Валодае крамамі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і ў Бабруйску, Жлобіне і Наваполацку. Мае тры прадстаўніцтвы ў Расіі (Масква, Новасібірск, Пецярбург).
Літаратура Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
Спасылкі
Катэгорыя:Вытворцы адзення і абутку Катэгорыя:З’явіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:1930 год у Мінску Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Швейныя фабрыкі Катэгорыя:Вытворцы адзення і абутку Беларусі