Баркісімета () — горад на паўночным захадзе Венесуэлы, сталіца і найбуйнейшы горад штата Лара. Размешчаны ў горнай даліне хрыбта Кардыльера-дэ-Мерыда, за 260 км на захад ад Каракаса, з якім злучаны чыгункай і шашой.

Горад заснаваны ў XVI стагоддзі, моцна пацярпеў падчас землетрасення 1812 года.

Цэнтр гарбарнай і тытунёвай прамысловасці. Цэнтр сельскагаспадарчага рэгіёна, дзе вырошчваюцца кава, цукар, какава.

Універсітэт Лісандра Альварада, заснаваны ў 1963 годзе. Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Педра Кармона Эстанга, венесуэльскі прамысловец

Катэгорыя:Гарады Венесуэлы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1552 годзе