Аймара () — мова народа аймара, які жыве ў Андах. Гэта адна з нешматлікіх індзейскіх моў з колькасцю носьбітаў больш за мільён чалавек. На ёй гаворыць каля 3,1 мільёна чалавек. Аймара, разам з іспанскай, з’яўляецца афіцыйнай мовай Балівіі. На ёй таксама размаўляюць у Перу, Аргенціне і Чылі. У старажытнасці аймара была, верагодна, мовай імперыі Вары, тэрыторыю якой пазней захапілі інкі.
Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што аймара роднасная сваёй больш распаўсюджанай суседцы, мове кечуа. Гэта гіпотэза, аднак, аспрэчваецца — хоць паміж гэтымі мовамі ёсць падабенства, большасць лінгвістаў сыходзіцца ў меркаванні, што гэта падабенства тлумачыцца тым, што абедзве мовы доўгі час узаемадзейнічалі, займаючы адну або суседнюю тэрыторыю.
Першая граматыка мовы аймара была складзена айцом Людавіка Бертонэ ў 1603 годзе, першы слоўнік — ім жа ў 1608 г.Vocabvlario dela lengva aymara: Primera y segvnda partes
Аймара — аглютынатыўна-полісінтэтычная мова з парадкам слоў SOV.
Спасылкі
aymara.org Іспанамоўны сайт пра мову, культуру і народ Аймара. Andean language looks back to the future — Андская мова глядзіць назад у будучыню. Aymara — Compendio de Estrutura Fonologica y Gramatical, 20 дакументаў у фармаце PDF (на іспанскай мове) The Sounds of the Andean Languages — інфармацыя пра вымаўленне слоў мовы аймара, яе паходжанне і дыялекты, фатаграфіі носьбітаў і іх родных мясцін. Мова аймара ў праекце Ethnologue Encyclopedy in Aymara Аймара-англійскі слоўнік The Dream of a Perfect Language — лекцыя Умберта Эка, у якой згадваецца мова аймара. JACH’AK’ACHI. Patpatankiri markana kont’awipa — старонка на мове аймара, прысвечаная гораду Ачакачы.
Катэгорыя:Індзейскія мовы Катэгорыя:Мовы Балівіі Катэгорыя:Мовы Перу Катэгорыя:Мовы Чылі Катэгорыя:Аймара
