Рупанка () — возера ў правінцыі Асорна вобласці Лос-Лагас у паўднёвым Чылі.

Геаграфія left|thumb|250px|Возера Рупанка і іншыя азёры Азёрнага краю

З’яўляецца сёмым па велічыні возерам Чылі (плошча возера складае 223 км²). Возера ляжыць у Падоўжанай даліне ля перадгор’яў Анд на вышыні 70 метраў, пры максімальнай глыбіні возера, роўнай 350 метраў, дно возера часткова ляжыць ніжэй за ўзровень акіяна. Каля возера ўзвышаецца пагаслы вулкан Пунтыягуда.

Катэгорыя:Азёры Чылі Катэгорыя:Азёры Паўднёвай Амерыкі