Алег Кубараў (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у дзяржынскім «Арсенале».
Клубная кар’ера Гуляў у розных беларускіх клубах, а таксама ў Расіі, Латвіі і Казахстане. У 1996 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь. У 2001 годзе завяршыў кар’еру ў клубе Другой лігі СКАФ.
Трэнерская кар’ера У 2001 годзе быў гуляючым трэнерам клуба СКАФ. У 2003 годзе ўзначальваў ждановіцкую «Дарыду», а з 2006 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда».
У снежні 2009 года прыйшоў у «Гомель», які па выніках сезона 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Дапамог клубу вярнуць месца ў элітным дывізіёне, а потым і ўзяць трафеі: Кубак Беларусі 2011 і бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі 2011. У сакавіку 2012 года «Гомель» таксама атрымаў перамогу над барысаўскім БАТЭ ў Суперкубку Беларусі.
У лістападзе 2012 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў пакіне «Гомель» па заканчэнні сезона. У выніку «Гомель» не змог узяць медалі (4 месца), а Кубараў скончыў працу ў клубе.
У лютым 2013 года ўзначаліў «Спартак» з Юрмалы. У ліпені 2013 года кантракт з юрмальскім клубам быў разарваны.
У верасні 2013 года стаў галоўным трэнерам малдаўскага «Зімбру». У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Кубараў можа ўзначаліць мінскае «Дынама» або салігорскі «Шахцёр», але ў выніку застаўся ў «Зімбру». Пры Кубараве ў кішынёўскім клубе з’явіліся беларускія футбалісты — Кірыл Паўлючак і Дзмітрый Клімовіч, з якімі ён раней працаваў у «Гомелі». У маі 2014 года прывёў «Зімбру» да першага за апошнія сем гадоў трафея — Кубка Малдовы. Пазней таксама выйграў і Суперкубак, а таксама давёў «Зімбру» да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы. У снежні 2014 года пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Зімбру».
20 студзеня 2015 года афіцыйна ўзначаліў іншы клуб з Кішынёва — «Дачыю», якая на той момант узначальвала турнірную табліцу чэмпіянату Малдовы. Аднак, на чале «Дачыі» знаходіўся толькі ў адным афіцыйным матчы. 9 сакавіка 2015 года кантракт з кішынёўскім клубам быў разарваны.
З пачатку 2016 года зноў узначаліў латвійскі «Спартак», які прывёў да чэмпіёнства Латвіі 2016 года.
У снежні 2016 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Кубарава галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Пасля першай паловы сезона 2017 каманда ўзначальвала табліцу Вышэйшай лігі, аднак саступіла ў фінале Кубка Беларусі брэсцкаму «Дынама» і выбыла з Лігі Еўропы, саступіўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе літоўскай «Судуве». 10 ліпеня 2017 года стала вядома, што Кубараў разам з усім трэнерскім штабам адпраўлены ў адстаўку.
25 ліпеня 2017 года быў прадстаўлены ў якасці новага галоўнага трэнера жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Па выніках сезона 2017 прывёў каманду да пятага месца ў чэмпіянаце Беларусі. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам на доўгатэрміновай аснове. У сезоне 2018 зноў прывёў каманду да пятага месца. У снежні 2018 года стала вядома, што Кубараў пакідае пасаду галоўнага трэнера жодзінцаў.
У сакавіку 2019 года стаў галоўным трэнерам дзейнага чэмпіёна Латвіі — клуба «Рыга». Аднак, ужо ў красавіку пакінуў яго, бо «Рыга» не здолела заявіць памочнікаў трэнера. У чэрвені 2019 года ўзначаліў іншы латвійскі клуб — «Елгаву», з якім у сезоне 2019 заняў сёмае месца ў чэмпінаце Латвіі, а таксама дайшоў да фінала Кубка. У студзені 2020 года стала вядома, што Кубараў застанецца трэнерам «Елгавы» ў сезоне 2020. У жніўні 2020 года быў звольнены з латвійскага клуба.
У лютым 2021 года стаў спартыўным дырэктарам клуба «Крумкачы», а ў ліпені таго ж года быў прызначаны галоўным трэнерам каманды. Пакінуў клуб у студзені 2022 года.
У лістападзе 2022 года ўзначаліў моладзевую зборную Таджыкістана. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года пасля выступлення зборнай на моладзевым Кубку Азіі, дзе яна не здолела выйсці з групы.
У лютым 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дзяржынскага «Арсенала».
Дасягненні
Ігравыя Чэмпіён БССР: 1991 Уладальнік Кубка БССР (2): 1990, 1991 Уладальнік аматарскага Кубка Мільёнаў СССР: 1991
Трэнерскія Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010 Уладальнік Кубка Малдовы: 2014 Уладальнік Суперкубка Малдовы: 2014 Чэмпіён Латвіі: 2016
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Югра Ніжневартаўск Катэгорыя:Ігракі ФК Блазма Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Семей Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК СКАФ Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Дарыда Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Трэнеры ФК Гомель Катэгорыя:Трэнеры ФК Спартак Юрмала Катэгорыя:Трэнеры ФК Зімбру Катэгорыя:Трэнеры ФК Дачыя Кішынёў Катэгорыя:Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Трэнеры ФК Рыга Катэгорыя:Трэнеры ФК Елгава Катэгорыя:Трэнеры ФК Крумкачы Мінск