У Беларусі (на 2011 год) вышэйшую адукацыю можна было атрымаць у 45 (у 2010 - у 43) ВНУ дзяржаўнай формы ўласнасці і 10 ВНУ прыватнай формы ўласнасці. У ВНУ прапаноўваліся праграмы навучання па больш чым 350 спецыяльнасцях і 1 тыс. спецыялізацый. На ўсе формы навучання ў ВНУ запланавана было прыняць 105,7 тысячы студэнтаў (у 2010 - 103 тыс., у 2009 - 97 тыс., у 2008 - 94,2 тыс.), у тым ліку на дзённае аддзяленне - 57,2 тысячы чалавек (з іх 25 тысяч - на дзённай бюджэт). На навучанне ў ВНУ прэтэндавалі 146.518 чалавек, якія здалі ЦТ. (У 2010-м ЦТ праходзіла менш 173 тыс., у 2009 - да 175 тыс., у 2008 - да 174 тыс.).
Вышэйшым кансультатыўным органам у сістэме вышэйшай адукацыі з'яўляецца Рэспубліканскі савет рэктараў вышэйшых навучальных устаноў (створаны ўказам Прэзідэнта РБ ад 8 лютага 2001 г. № 71), кампетэнцыя і парадак дзейнасці якога вызначаюцца ў адпаведнасці з «Палажэннем аб Рэспубліканскім савеце рэктараў вышэйшых навучальных устаноў».
Віды ВНУ У Беларусі ўстановы вышэйшай адукацыі могуць быць наступных відаў: Універсітэт; Акадэмія (кансерваторыя); Інстытут.
Па форме ўласнасці яны могуць быць як дзяржаўнымі, так і прыватнымі.
Рэйтынгі Ліпень 2011 года: з лепшых вышэйшых устаноў свету па ўзроўні прадстаўленасці ў Інтэрнэце па версіі Webometrics (аналізуе не адукацыйную дзейнасць універсітэтаў у цэлым, а прадстаўленне ВНУ ў інтэрнэце) у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - 1208-е месца (самая высокая пазіцыя з беларускіх універсітэтаў). Далей з беларускіх ВНУ ідуць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (3103 месца) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (3889 месца).
Мінск Дзяржаўныя Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Прыватныя і філіялы замежных Міжнародны універсітэт МІПСА Міжнародны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва Інстытут сучасных ведаў імя. А. М. Шырокава Мінскі філіял РЭУ імя Г.В. Пляханава Мінскі філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта
Брэст і Брэсцкая вобласць Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт Палескі дзяржаўны ўніверсітэт Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Віцебск і Віцебская вобласць Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны Віцебскі філіял Міжнароднага універсітэта МІПСА Віцебская духоўная семінарыя Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Гомель і Гомельская вобласць Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту Гомельскі філіял Міжнароднага універсітэта МІПСА Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
Гродна і Гродзенская вобласць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Мінская духоўная семінарыя
Магілёў і Магілёўская вобласць Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова Беларуска-Расійскі ўніверсітэт Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
За межамі Беларусі Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс, Літва, да 2004 — Мінск)
Зачыненыя Аршанскі настаўніцкі інстытут імя Янкі Купалы Бабруйскі настаўніцкі інстытут Баранавіцкі настаўніцкі інстытут БІП - Інстытут правазнаўства Беларускі камерцыйны інстытут кіравання (Мінск, Мазыры, Полацку, Баранавічах, філіалы ў Оршы, Брэсце, Гродна) Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва Жаночы інстытут «Энвіла» Магілёўская духоўная семінарыя Магілёўскі фінансава-эканамічны інстытут Маладзечанскі настаўніцкі інстытут Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут Мінскі інавацыйны універсітэт Польскі адкрыты ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі ў Брэсце Польскі народны ўніверсітэт у Брэсце Польскі народны універсітэт у Баранавічах Польскі народны ўніверсітэт у Мінску Полацкі педагагічны інстытут Рагачоўскі настаўніцкі інстытут Мінскі філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Спісы:Беларусь Беларусь