Мухамед Мурсі Іса аль-Аят (; ) — егіпецкі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Егіпта з 30 чэрвеня 2012 года да 3 ліпеня 2013 года.

Біяграфія Нарадзіўся 8 жніўня 1951 года ў Егіпце.

З’яўляўся старшынёй Партыі свабоды і справядлівасці, якая была ўтворана «братамі-мусульманамі» 30 красавіка 2011 года пасля рэвалюцыі ў Егіпце. У 2012 годзе перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Егіпце. 3 ліпеня 2013 года адхілены ад улады вайскоўцамі на фоне масавых пратэстаў супраць яго кіравання.

21 красавіка 2015 года ён прысуджаны да 20-гадовага турэмнага зняволення за забойствы дэманстрантаў у 2012 годзе. 16 мая 2015 года яму і шаснаццаці яго прыхільнікам вынесены смяротны прысуд па абвінавачванні ў дачыненні да масавых уцёкаў зняволеных з турмаў падчас «арабскай вясны» ў 2011 годзе. 18 чэрвеня 2016 года смяротны прысуд быў адменены пад ціскам міжнароднай супольнасці, Мухамед Мурсі прысуджаны да пажыццёвага зняволення за шпіянаж на карысць Катара. Таксама ён абвінавачваўся ў шпіянажы ў сувязі з меркаванымі кантактамі з палестынскай ісламісцкай групоўкай «ХАМАС».

17 чэрвеня 2019 года страціў прытомнасць у судзе пасля слуханняў, а затым памёрreuters.com.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыкі Егіпта Катэгорыя:Прэзідэнты Егіпта