Астравы Антыподаў () — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна ў 860 км на паўднёвы ўсход ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча — 22 км². Пастаяннага насельніцтва няма.
Гісторыя Адкрыты ў 1800 г. брытанскім мараплаўцам Генры Ватэрхаўзам. Атрымалі назву Антыподаў за тое, што месцяцца амаль процілегла Вялікабрытаніі. Адразу сюды пачалі прыбываць паляўнічыя на ластаногіх. Але ў выніку неміласэрнага знішчэння пагалоўе марскіх звяроў хутка скарацілася, і пасля 1807 г. зверабойны промысел амаль спыніўся.
У 1998 г. астравы Антыподаў разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Прырода Астравы маюць вулканічнае паходжанне. Большую частку сушы фармуе ўзгорысты востраў Антыподаў. Берагі скалістыя, месцамі сустракаюцца камяністыя пляжы. Найвышэйшы пункт — 366 м.
Клімат субантарктычны. Большая частка паверхні пакрыта тундрай. Вылучаюцца тарфяныя балоты.
Флора складаецца пераважна з разнатраўя. Для фаўны характэрныя шматлікія птушкі, у тым ліку буравеснікападобныя, пінгвіны, эндэмічны від папугаяў і г. д. Разам з чалавекам на астравы трапілі грызуны. У 2012 г. пачалася кампанія па іх ліквідацыі.
Спасылкі
unesco.org heritage-expeditions.com Offshore islands and conservation
Катэгорыя:Астраўныя групы Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Астравы Новай Зеландыі Антыподы