БРІКС (, вымаўляецца па-беларуску як «БРЫКС») — група з десяці краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Егіпет, Эфіопія, Іран, Інданезія і ААЭhttp://infobrics.org/.
Першапачатковымі членамі былі Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР. З 1 студзеня 2024 года членства атрымалі яшчэ пяць краін. У БРІКС таксама хацела ўступіць АргенцінаВ БРИКС в 2024 году войдут шесть новых стран, але ўрэшце адмовіласяПрезидент Аргентины отклонил приглашение в БРИКС. 6 студзеня 2025 года абвешчана аб афіцыйным уступленні ў БРІКС, як паўнапраўнага члена, Інданезіі, кандыдатура якой была падтрымана яшчэ ў жніўні 2023 года.
На думку , да 2050 года сумарна эканомікі краін групы па памеры перавысяць сумарны памер эканомік самых багатых краін свету (G7).
Назва арганізацыі Скарачэнне BRIC (Brazil, Russia, India, China) было ўпершыню прапанавана Джымам О’Нейлам, аналітыкам Goldman Sachs, у лістападзе 2001 года ў аналітычнай запісцы банка і выкарыстоўвалася да 2011 года. У сувязі з далучэннем Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (South Africa) да БРІК 18 лютага 2011 года, па заяве індыйскага міністра фінансаў з гэтага часу група пачала насіць назву BRICS.
Паслядоўнасць літар у слове вызначаецца не толькі мілагучнасцю, але і тым, што само слова ў англійскай транскрыпцыі BRICS падобна да англійскага слова bricks — «цагліны», такім чынам, дадзены тэрмін выкарыстоўваецца ў якасці абазначэння групы краін, за кошт росту якіх будзе забяспечвацца будучы рост сусветнай эканомікі і фондавых рынкаў у прыватнасці.
Структура арганізацыі БРІКС існуе як нефармальнае аб’яднанне, у блока няма статусу міжнароднай арганізацыі — у адрозненне, напрыклад, ад ААН ці НАТА. Таму і дакладнай структуры таксама няма. Няма ні статута, ні штаб-кватэры, ні сталага кіраўніка. На час саміту функцыі «кіраўніка БРІКС» выконвае прэзідэнт краіны, дзе праводзяць чарговую сустрэчу.
У якасці нарматыўна-прававых дакументаў БРІКС выкарыстоўваюцца пратаколы самітаў і міжнародныя пагадненні па розных пытанняхБРИКС: как устроен один из крупнейших экономических блоков мира.
Задачы арганізацыі На саміце БРІКС 2023 года былі сфармуляваны наступныя асноўныя кірункі міжнароднага супрацоўніцтва: Супрацоўніцтва ў сферы палітыкі і бяспекі. Размова пра агульныя падыходы ў пытаннях барацьбы з тэрарызмам, наркотыкамі і карупцыяй. Іх фармулююць, як правіла, на сустрэчах кіраўнікоў МЗС і дарадцаў па пытаннях бяспекі з краін БРІКС. Тамсама вызначаюць агульную пазіцыю па геапалітычных пытаннях. Фінансавае і эканамічнае супрацоўніцтва. Гэта сустрэчы прадстаўнікоў эканамічных і каляэканамічных міністэрстваў: сельскай гаспадаркі, энергетыкі, фінансаў ды іншых. У гэтай сферы БРІКС дабіўся найбольш істотных поспехаў, калі стварыў свой банк. Таксама ўдзельнікі блока неаднаразова заяўлялі, што імкнуцца больш выкарыстоўваць нацыянальныя валюты ва ўзаемных разліках. Культурнае супрацоўніцтва і супраца паміж народамі. Гэта сувязі ў сферы навукі і культуры. Напрыклад, касмічныя агенцтвы краін БРІКС дамовіліся дзяліцца дадзенымі са спадарожнікаў у рамках пагаднення ад 2021 года. А з 2022 года краіны БРІКС маюць віртуальны цэнтр распрацоўкі і даследаванняў у сферы вакцынСтраны БРИКС провели церемонию открытия онлайн-центра по исследованию и разработке вакцин — на выпадак новых пандэмій. Ёсць кінафестывалі краін БРІКС і сваё тэлебачаннеTV BRICS - официальный сайт телеканала о жизни, истории, политике, экономике стран БРИКС – Бразилии, России, Индии, Китая, ЮАР. Таксама краіны-ўдзельніцы рэалізуюць розныя сумесныя праекты ў адукацыі — у 2015 годзе яны заснавалі сеткавы універсітэтУниверситет БРИКС.
Крыніцы
Спасылкі Goldman Sachs — BRICs Thomas Harr. BRIC The Major Issues Kristalina Georgieva. BRIC Countries in Comparative Perspective Article on Brics from the Danish National Bank with extensive statistics and comaprisons with G7 countries and Denmark Businessweek article on Goldman Sach’s predictions regarding BRIC Goldman Sach’s predictions for BRIC CIA 25 Year Forecast
Катэгорыя:Знешняя палітыка ПАР Катэгорыя:Знешняя палітыка Бразіліі Катэгорыя:Знешняя палітыка Расіі Катэгорыя:Знешняя палітыка Кітайскай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Знешняя палітыка Індыі