Войны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім — шэраг ваенных канфліктаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскім княствам (пазней царствам) у перыяд з XIV па XVI стагоддзе.

Перадгісторыя Гл. таксама: Літоўскія паходы да 1270 года

У сярэдзіне XIV стагоддзя залежныя ад Вільні землі на ўсходзе сягалі межаў Вялікіх княстваў Разанскага і Цвярскога. Удзельныя князі Рурыкавічы ў вярхоўях Акі па сваім выбары ішлі на службу да тагачаснага вялікага князя літоўскага Альгерда. Такое становішча непакоіла вялікіх князёў уладзімірскіх і маскоўскіхУ. Арлоў, Г. Сагановіч, Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, Вільня — Наша будучыня, 2000, пасля далучэння Ноўгарада (1478), Цверы (1485) і пазбаўлення залежнасці ад залатаардынскіх ханаў (1480) асноўным кірункам знешняй палітыкі Маскоўскай дзяржавы стала барацьба за далучэнне да сваіх ўладанняў вакольных зямель, у тым ліку зямель колішняй Русі. Амаль ўсе землі колішняй Русі ў акрэслены перыяд уваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, таму менавіта яно было галоўнай перашкодай на шляху знешнепалітычнай праграмы Маскоўскай дзяржавы.

Паходы Альгерда на Маскву (1368—1372)

Вайна 1368—1372 гадоў — паходы вялікага князя літоўскага Альгерда на Маскву ў 1368, 1370, 1372 гадах, а таксама спадарожныя падзеі.

Першы паход Альгерда на Маскву (1368) right|260px|thumb|Вялікі Князь Літоўскі Альгерд, партрэт XVI стагоддзя left|180px|thumb|Дзмітрый Іванавіч (Данскі), выява з царскага тытулярніка, XVII стагоддзе

У 1368 годзе маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч (названы пазней Данскім) паслаў войска ваяваць цвярскія вёскі на правым беразе Волгі, а цвярскога князя Міхаіла, запрасіўшы да сябе ў Маскву падманам кінуў у вязніцу (адкуль той неўзабаве збег)

Звязаны дынастычным шлюбам з Цвярскім княствам князь Альгерд з Віцебска ўвосені 1368 рушыць у паход на Маскву. Насустрач Альгерду з Масквы быў адпраўлены ваявода Дзмітрый Мінін, войска якога было дашчэнту разбіта недалёка ад ракі Трасны каля Валакаламска. Не сустрэўшы болей перашкод войска Альгерда ў хуткім часе з’явілася пад мурамі Крамля. Добра ўмацаваны маскоўскі дзядзінец Альгерд узяць не намагаўся, замест гэтага, прастаяўшы тры дні ў Маскве войска князя з палоннымі і зваяванай здабычай спакойна адышло назад у межы Літвы.

Другі паход Альгерда на Маскву (1370) Увосень 1370 года маскоўскі князь Дзмітрый Іванавіч зноў нападае на Цвер, што стала прычынай другога паходу князя Альгерда на Маскву. Разам са старым князем у паход рушыў яго брат Кейстут, Міхаіл Цвярскі, смаленскі князь Святаслаў са сваім войскам.

У пачатку зімы аб’яднаныя харугвы прыйшлі да Масквы. Восем дзён доўжылася аблога крамля, пасля якой быў заключаны мір. Згодна з Хронікай Быхаўца, князь Дзмітрый падараваў Альгерду золата, срэбра, футры собаля і іншыя каштоўнасці. Вялікі князь літоўскі прыняўшы багатыя дары ў знак прымірэння, сказаў: «…хачу пад горадам тваім Масквою дзіду сваю прыкланіці і тую славу ўчыніці, што Вялікі Князь Літоўскі, Рускі і Жамойцкі Альгерд дзіду сваю пад Масквою прыкланіў». Сеўшы на каня, князь Альгерд пад’ехаў да крамля і дакрануўся да муру дзідай. «Вялікі Князь Маскоўскі! Памятай, што дзіда літоўская стаяла пад Масквою!» Пасля, вызначыўшы мяжу па Мажайску і Каломне, з вялікаю здабычай і палонам вярнуўся ў Літву.

Трэці паход Альгерда на Маскву (1372) У 1372 годзе князь Міхаіл Цвярскі чарговы раз звяртаецца за дапамогай. Улетку літоўскае войска рушыла на Маскву. Зноў да генеральнай бітвы не дайшло. Прастаяўшы колькі дзён пад Масквой Альгерд пагадзіўся на новае перамір’е.

Стаянне на Угры (1408)

Стаянне на Угры 1408 — стаянне на рацэ Угры двух варожых войскаў Вялікага Княства Літоўскага, з аднаго боку, і Маскоўскага княства з другога, а таксама звязаныя падзеі.

Прычыны вайны У 1405 Вітаўт пачаў ваенныя дзеянні супраць Пскова. Пскоў, лавіраваўшы ў сваёй знешняй палітыцы паміж Вільняй і Масквою, звярнуўся за дапамогай да маскоўскага князя Васіля I, які зрэшты нічым не дапамог. Толькі ў 1406 Маскоўскае княства абвясціла вайну Вялікаму Княству Літоўскаму «пскоўскія дзеля крыўды». У тым жа годзе войскі супрацьлеглых бакоў сышліся на рацэ Плава, пад Крапіўнай, аднак у бітву не ўступілі — Вітаўт і Васіль I заключылі перамір’е на год.

Аднаўленне баявых дзеянняў У 1407 ваенныя дзеянні аднавіліся, літоўскія войскі ўзялі Адоеў, а маскоўскія войскі ўзялі і спалілі горад Дзмітравец. Асноўныя сілы двух бакоў сышліся ля Вязьмы, але вырашальнай бітвы не адбылося — перамір’е было падоўжана яшчэ на адзін год. Аднак адносіны паміж дзяржавамі абвастрыліся пасля ад’езду ў Маскву Свідрыгайлы — саперніка Вітаўта, што выклікала незадаволенасць апошняга.

У 1408 літоўскае войска выступіла ў паход на Маскву. На мяжы дзяржаў — рацэ Угры — іх сустрэлі маскоўскія войскі з татарскай дапамогай. Пасля шматдзённага стаяння войскаў на супрацьлеглых берагах ракі, Вітаўт і Васіль I заключылі «вечны мір».

Вынікі Угрскі дагавор 1408 года канчаткова ўсталяваў мяжу паміж дзвюма дзяржавамі ў вярхоўях Акі па рэках Угра, Роса і Брыня. Васіль I абавязаўся спыніць падтрымку Свідрыгайлы і прызнаваў за Вялікім Княствам Літоўскім Смаленскую зямлю і Вярхоўскія княствы. У склад Маскоўскага княства ўвайшла невялікая, раней спрэчная, тэрыторыя ў басейне ракі Жыздра (з гарадамі Перамышль, Казельск, Любуцк).

«Памежная вайна» (1492—1494)

«Памежная вайна» — вайна Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскім княствам у 1492—1494 гадах.

Прычыны right|210px|thumb|Вялікі князь Аляксандр, невядомы мастак, XVIII стагоддзе left|185px|thumb| Іван III, гравюра з «касмаграфіі» А. Тэвэ, 1575 год

Вайна была распачата Маскоўскай дзяржавай за т.зв. «отчину» — усходнеславянскія землі, што былі ўскладзе Вялікага Княства Літоўскага. Вайне папярэднічалі парубежныя канфлікты, якія пачасціліся з 1486, калі ваяводы Івана III напалі i разрабавалі Любуцк, Мцэнск i Вяземскае княства.

18 мая 1492 года Іван III накіраваў да караля польскага i вялікага князя літоўскага Казіміра IV пасла з праграмай тэрытарыяльных дамаганняў, аднак той неўзабаве вярнуўся назад, даведаўшыся пра раптоўную смерць Казіміра (памёр 7 чэрвеня 1492 года).

Для Маскоўскага княства склалася спрыяльная сітуацыя, каб распачаць вайну.

Ход вайны У жніўні 1492 войска на чале з Ф. Целяпнём-Абаленскім, накіраванае на Любуцк і Мцэнск, папаліла гарады, a баяр i жыхароў забрала ў палон. Восенню маскоўскія ваяводы занялі Хлепень i Рагачоў. У гэты час у Маскву перабеглі князі з парубежных раёнаў Вялікага Княства Літоўскага — С. Ф. Варатынскі, М. Р. Мязецкі, A. i В. Бялёўскія, А. Ю. Вяземскі, што дазволіла Івану III без цяжкасцей авалодаць землямі ў вярхоўях Акі. Пры дапамозе князёў-перабежчыкаў былі заняты Мезецк, Сярпейск, Масальск, спалены Апакаў, пазней была захоплена Вязьма.

Рыхтуючыся да пашырэння ваенных дзеянняў, Вялікі Князь Маскоўскі сабраў войска ў Вялікіх Луках, Ноўгарадзе, Пскове i Цверы, заклікаў крымскага хана Менглі-Гірэя нанесці ўдар па Вялікаму Княству Літоўскаму з поўдня. У 1493 маскоўскае пасольства наведала князя Конрада Мазавецкага i магістра Тэўтонскага ордэна з прапановай утварыць супраць Ягелонаў ваенны альянс. Вялікае Княства Літоўскае не было гатова да абароны, таму вялікі князь Аляксандр накіраваў паслоў у Крым, Заволжскую Арду i да свайго брата польскага караля Яна Ольбрахта з просьбай аб дапамозе.

Вялікае пасольства Каб спыніць агрэсію, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана III Алену замуж за вялікага князя Аляксандра. З гэта нагоды пачаліся перамовы, у час якіх маскоўскі бок імкнуўся заняць як мага больш тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

«Вялікае пасольства» князя Аляксандра прыбыло ў Маскву 17 снежня 1494 года. У выніку складаных перагавораў было дасягнута пагадненне аб новай мяжы паміж дзяржавамі.

Вынікі У 1494 годзе была падпісана дагавор («даканчанне»). Да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вяземскае княства i землі ў басейне верхняй Акі, дзе дакладная мяжа не была вызначана, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. Вялікае Княства Літоўскае адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад Вялікі, Пскоў, Цвер, Разань, прызнала ўсе «ад’езды» вярхоўскіх князёў.

Літоўскае пасольства правяло таксама перагаворы аб сватанні Аляксандра да дачкі Івана III і, атрымаўшы станоўчы адказ, прадстаўляла вялікага князя на заручынах.

Вайна 1500—1503 гадоў

Прычыны 340px|thumb|Ваенная кампанія 1500 года. Прычынай вайны, распачатай Маскоўскай дзяржавай, сталі прэтэнзіі на ўсходне-славянскія землі, якія ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Маскоўскія князі лічылі Маскву правапераемніцай Кіева, які некалі, нібыта, валодаў гэтымі землямі, землямі Русі. У канцы XV стагоддзя адносіны паміж Маскоўскай дзяржавай i Вялікім Княствам Літоўскім настолькі абвастрыліся, што новы канфлікт з-за ўсходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага стаў непазбежны.

Пачатак вайны Фармальнай зачэпкай для пачатку вайны сталі чуткі аб ганеннях на праваслаўнае насельніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім, прыём, якім усходняя суседка будзе карыстацца яшчэ не раз, i пераход парубежных князёў пад уладу Масквы. Так, вясною 1500 года з Вялікага Княства Літоўскага на службу да Івана III перайшлі князі С. І. Бельскі, В. І. Шамячыч, С. І. Мажайскі i іншыя вярхоўскія i чарнігава-северскія князі разам з «дварамі», баярамі i слугамі.

У красавіку 1500 года ў Маскву прыехала пасольства вялікага князя літоўскага Аляксандра на чале са смаленскім намеснікам Станіславам Кішкам, якое імкнулася зняць напружанне паміж дзяржавамі. Аляксандр пайшоў на кампраміс i ўпершыню звяртаўся да Івана III як да «гаспадара ўсяе Русі», патрабуючы вярнуць «здрадцаў» (князёў-перабежчыкаў) i не чыніць больш крыўд на межах. Але вялікі князь маскоўскі ўсю віну пераклаў на Аляксандра і, выслаўшы назад паслоў, накіраваў у Вялікае Княства Літоўскае сваё войска, якое 3 мая 1500 года рушыла ў Бранск.

Ужо пасля азначанных дзеянняў у Вільню быў адпраўлены ганец з граматай, у якой абвяшчалася, што Іван III «за хркстманство хочет стоятм» i пачынае вайну. Тым часам маскоўскае войска авалодала Бранскам, заняло Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Старадуб, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі, Рыльск. На бок Масквы перайшлі князі Масальскія i Трубяцкія. Частка войск — 2-ая групоўка, была накіравана да Смаленска, на Дарагабуж. 3-я групоўка стаяла напагатове ў Вялікіх Луках, a 4-я — у рэзерве ў Цверы.

У канцы чэрвеня да Смаленска падышоў конны корпус Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем найвышэйшага гетмана Каснстанціна Астрожскага. 14 ліпеня 4-тысячны атрад коннікаў найвышэйшага гетмана атакаваў на рацэ Вядроша пад Дарагабужам аб’яднаныя сілы маскоўскіх ваявод (40 тыс. чал.) i ў жорсткай 6-гадзіннай бітве быў амаль цалкам знішчаны (гл. Бітва на Ведрашы, 1500).

Дыпламатычныя захады Не падрыхтаваны да вайны вялікі князь Аляксандр шукаў дапамогі праз дыпламатаў. Летам і восенню 1500 года літоўскія паслы спрабавалі адгаварыць Менглі-Гірэя ад ваеннага саюза з Масквой, яны пабывалі таксама ў Малдове, Заволжскай ардзе, Лівонскім ордэне, у братоў Аляксандра — польскага караля Яна Ольбрахта i караля венграў i чэхаў Уладзіслава.

21-га лютага 1501 года паслы з Вільні i Кракава разам прыбылі ў Маскву i спрабавалі пераканаць Івана III спыніць ваенныя дзеяннні, але беспаспяхова.

Ваенныя дзеянні ў 1501—1503 У маі 1501 года маскоўскае войска зноў рушыла на Вялікае Княства Літоўскае, a ў чэрвені з поўдня ўдарылі крымскія татары. На баку Вялікага Княства Літоўскага ў вайну ўступілі толькі Заволжская арда i Лівонскі ордэн, магістр якога Вальтэр фон Плетэнберг у маі 1501 распачаў ваенныя дзеянні.

Пасля смерці Яна Ольбрахта вялікі князь Аляксандр быў абраны польскім каралём i выехаў у Польшчу. Адначасова з прыняццем акта Мельніцкай уніі 1501 года аднаўлялася унія паміж Вялікім Княствам Літоўскім i Польскім каралеўствам.