Š, š — літара лацінскага алфавіта. Утворана ад літары S з дапамогай дыякрытычнага знака гачак. Звычайна пазначае гук, аналагічны кірылічнаму Ш. Характэрная перш за ўсё для славянскіх моў (чэшскай, славацкай, верхне- і ніжнелужыцкай, харвацкай, славенскай, баснійскай, лацінскіх варыянтаў беларускай, сербскай і македонскай моў), балцкіх (літоўскай і латышскай), у паўночнай сота; таксама ўжываецца пры транслітарацыі кірылічных тэкстаў з балгарскай, беларускай, рускай і украінскай моў. Таксама ўжываецца ў фінскай і эстонскай у запазычаных словах.
Ужываецца таксама для перадачы лацінкай тэкстаў, напісаных на шумерскіх і акадскіх мовах (гукі /ш/ і /ч/), гіційскае фанемы /с/, гуку /ш/ у семіцкіх мовах, а таксама фінікійскай літары шын (16px|), прамой папярэдніцы кірылічнай Ш.
Гісторыя Створана Янам Гусам для чэшскай мовы замест ранейшага спалучэння літар Sz. У 1830 харвацкі лінгвіст і палітычны дзеяч Людэвіт Гай адаптаваў яе да харвацкай мовы, адкуль яна з часам была запазычаная ў славенскую, баснійскую, сербскую і македонскую мовы. У 1906 Вацлаў Іваноўскі ўвёў яе ў беларускі лацінскі алфавіт.
Гл. таксама Дыякрытычны знак Гачак
Катэгорыя:Літоўскі алфавіт