Іва́н Канстанцінавіч Ка́бушкін () — удзельнік мінскага камуністычнага падполля ў гады Другой сусветнай вайны.

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 1935 года. У 1939—1940 удзельнічаў у савецка-фінскай вайне.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон, у Мінску здзейсніў пабег і ўключыўся ў антыфашысцкую барацьбу.

Увосень 1941 года на чале невялікай баявой групы выконваў выведныя і дыверсійныя аперацыі, здзяйсняў налёты на варожыя аўтамашыны; па заданні кіраўніцтва мінскага падполля і камандавання партызанскіх атрадаў і брыгад здабываў зброю, боепрыпасы, медыкаменты, ратаваў людзей з лагераў смерці. Меў падпольныя клічкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. З мая 1942 года з’яўляўся кіраўніком аператыўнай групы мінскага падпольнага гаркама партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Удзельнічаў у выданні і распаўсюдзе нелегальнай літаратуры.

4 лютага 1943 года пры выкананні баявое задачы быў схоплены гітлераўцамі. Загінуў у фашысцкіх засценках.

Ушанаванне памяці

У 1965 годзе Івану Кабушкіну пасмяротна было нададзена званне Героя Савецкага Саюза.

Яго імем названая вуліца і школа ў Мінску, а таксама пасёлак у Баранавіцкім раёне.

На будынку трамвайнага дэпо ў Казані, дзе ён працаваў, усталяваная мемарыяльная дошка. На радзіме героя і ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ўсталяваныя помнікі.

Спасылкі

Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ваеннапалонныя СССР Катэгорыя:Уцекачы з палону Катэгорыя:Пакараныя смерцю Катэгорыя:Нарадзіліся ў Малахоўцах