Тарава () — атол у складзе астравоў Гілберта. На ім знаходзіцца сталіца дзяржавы Кірыбаці. Агульная плошча — 32 км². Насельніцтва — 56 284 чал. (2010 г.).

Геаграфія Тарава складаецца з 24 невялікіх каралавых астраўкоў, якія атачаюць шырокую лагуну (343,6 км²). Толькі 8 з гэтых астраўкоў стала населены. Паверхневых вадацёкаў няма. У сухі сезон адчуваецца нястача пітной вады. З-за вялікай шчыльнасці насельніцтва прырода значна зменена. Пераважаюць культурныя насаджэнні.

Гісторыя Атол Тарава быў населены мікранезійцамі, продкамі сучасных тунгару, каля 2000 — 3000 тысяч гадоў таму. 20 чэрвеня 1788 г. яго адкрыў брытанскі капітан Томас Гілберт. У 1892 г. атол далучаны да брытанскай калоніі Астравы Гілберта і Эліс. У паўднёвай частцы быў пабудаваны каланіяльны адміністрацыйны цэнтр.

Падчас II Сусветнай вайны атол быў акупаваны японцамі. На востраве Бетыа імі былі створаны значныя ваенныя ўмацаванні, якія ўключалі 40 гармат і 500 абсталяваных агнявых пунктаў. 20 — 23 лістапада 1943 г. адбыўся штурм Бетыа 35 тысячамі амерыканскіх салдат. Ён увайшоў у гісторыю як бітва за Тараву. У выніку, загінула 4690 японскіх салдат і будаўнікоў, у тым ліку падняволеных рабочых з Карэі. Амерыканцы згубілі больш за 4 тысячы салдат, аднак здолелі захапіць атол. Бітва за Тараву лічыцца адным з найбольш важных момантаў у ціхаакіянскай кампаніі, паколькі прывяла да пералому ў вайне саюзнікаў супраць Японіі.

У 1979 г. была абвешчана незалежнасць Кірыбаці. Паўднёвая Тарава стала сталіцай гэтай дзяржавы.

Спасылкі TARAWA, Republic of Kiribati The Bloody Battle of Tarawa, 1943 Kiribati Kiribati. Countries and Their Cultures

Тарава Тарава Тарава Тарава