Астравы Фенікс () — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад дзяржаў Кірыбаці і ЗША. Агульная плошча - 32,3 км².
Геаграфія і прырода
Астравы Фенікс — група з 10 астравоў і атолаў каралавага паходжання. Месціцца ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна на поўнач ад Самоа. Самы вялікі і адзіны населены атол Кантон займае ўсяго 9 км². 8 астравоў і атолаў належаць дзяржаве Кірыбаці, 2 — ЗША.
Клімат марскі экватарыяльны. Сярэднегадавая колькасць ападкаў рэдка перавышае 1000 мм. У перыяды Эль-Ніньё яна можа паніжацца, а пад уздзеяннем трапічных цыклонаў — падвышацца. Сухі сезон цягнецца з сакавіка па чэрвень. Забяспечанасць пітной вадой нізкая. Сталых вадасцёкаў няма.
Астравы нізкія. Большасць астравоў мае вышыню 5—6 метраў над узроўнем акіяна. Знаходзяцца пад пагрозай глабальнага пацяплення і павышэння ўзроўню акіяну.
Прырода часткі астравоў Фенікс мала зменена чалавекам, а таму тут можна сустрэць першародныя лясы і гаі. Распаўсюджаны дрэвы: гіганцкая пізонія (Pisonia grandis), керасінавае дрэва (Cordia subcordata), геліятроп (Tournefortia argentea) і інш. На ўзлесках растуць хмызнякі. На тых астравах, дзе ішла здабыча фасфатаў, лясы амаль не захаваліся.
Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі, чарапахамі, крабамі, яшчаркамі.
Значна большую разнастайнасць можна ўбачыць на падводных схілах астравоў і каралавых рыфаў, а таксама ў лагунах. Тут захаваліся многія рэдкія віды марскіх жывёл, у тым ліку 200 відаў каралаў, 18 відаў марскіх сысуноў, 500 відаў рыб.
Ахова Астравы Бэйкер і Хоўленд, якія належаць ЗША, з'яўляюцца запаведнікамі.
Астатнія астравы ўваходзяць у склад Ахоўваемай Тэрыторыі Астравы Фенікс, якая разам з акіянічнымі прасторамі займае 408 250 км². Гэта самы вялікі марскі запаведнік у свеце. У 2010 г. Ахоўваемая Тэрыторыя была ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спіс астравоў Востраў/Атол Тэрыторыякм² Лагунакм² Каардынаты Астравы Фенікс (Кірыбаці) Атол Кантон 9,0 50 Востраў Эндэрберы 5,1 0,6* Востраў Бэрні 0,2 0.02* Востраў Мак-Кін 0,57 0.2* Востраў Равакі 0,65 0,35* Востраў Манра 4,4 2,2* Атол Арона 3,9 30 Атол Нікумарора 4,1 4 Астравы Фенікс (Кірыбаці) ||align="right"| 27,6 ||align="right"| 84,5 |- | colspan="5" style="background:#eee; text-align:center;"|Тэрыторыі ЗША''' Востраў Бэйкер 2,1 - Востраў Хоўленд 2,6 - * Унутраныя лагуны
Літаратура
Спасылкі
Астравы Фенікс на сайце ЮНЕСКА Астравы Фенікс на сайце National Geographic Ахоўваемыя тэрыторыі Кліматычныя змены
Фенікс Фенікс Фенікс Фенікс Фенікс Фенікс Фенікс