Асве́я (, ) — гарадскі пасёлак у Верхнядзвінскім раёнё Віцебскай вобласці, на паўднёвым беразе Асвейскага возера. Цэнтр Асвейскага сельсавета. За 40 км ад Верхнядзвінска, 37 км ад чыгуначнай станцыі Верхнядзвінск на лініі Полацк—Даўгаўпілс. Насельніцтва 987 чал. (2022).
Назва Назва ад назвы Асвейскага возера (возера Асвея), якая мае балцка-літоўскае паходжанне і звязаная са старалітоўскім ašva, прускім *asva «кабыла». Далей да індаеўрапейскага кораня *ek'ṷo-s «конь»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 301—302..
Гісторыя
Паводле археалагічных звестак славянскае пасяленне на месцы Асвеі вядома не пазней за X стагоддзеhttps://libr.msu.by/handle/123456789/2303. Вядомая ў ВКЛ з 1503 г. З 1695 г. — горад Полацкага ваяводства. Належала полацкаму ваяводзе С. Глябовічу, магнатам Кішкам, Сапегам. З 1772 г. — у складзе Расійскай імперыі. У 1897 г. — мястэчка, цэнтр воласці Дрысенскага павета. У 1924—1959 гг. з’яўлялася цэнтрам раёна, з 1938 г. — гарадскі пасёлак. З 1959 г. Асвея ўваходзіць у склад Верхнядзвінскага раёна. У 2007 годзе пасёлак атрымаў статус аграгарадка.
Насельніцтва
Эканоміка Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай, паліўнай прамысловасці. Зона адпачынку рэспубліканскага значэння Асвея.
Культура
Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны — .
Выдатныя мясціны Асвейская сядзіба Свята-Георгіеўская царква, Асвея Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Асвея) (паб. у 1782 г., у 1937 г. зруйнаваны)
Гісторыка-культурныя каштоўнасці
Назва Датаванне Месцазнаходжанне Катэгорыя Былы манастырскі шпіталь (Шпіталь Сясцёр Міласэрнасці) 1759 - 2 Парк 2-ая пал. XIX стагоддзя - 3 Брацкая магіла 1941-1944 гг. у парку 3
Этнаграфія У Асвеі ў 1974 годзе этнамузыказнаўцай Зінаідай Мажэйка запісана калядка «Ішла каляда да з вечара»Хрэстаматыя [Ноты] : па беларускай народнай музычнай творчасці : для ўстаноў адукацыі сферы культуры : [для спеваў (сола, хор) без суправаджэння / аўтар-укладальнік Зыкава Л. В.] ; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры Беларусі»; [прадмова ад укладальніка]. — Мінск : Інстытут культуры Беларусі, 2012. — 208 с..
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Франц Іосіфавіч Валадзько (нар. 1922) — беларускі мастацтвазнаўца, мастацкі крытык.
Яўген Станіслававіч Ясьвін — беларускі мастак.
Гл. таксама Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
Зноскі
Літаратура Дук, Д. У. Археалагічныя раскопкі ў Асвеі / Д. У. Дук // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2016. — № 1. — С. 2-10.
Освея //
Спасылкі
Асвея на сайце Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта