Суса́к (Butomus) — род кветкавых раслін сямейства сусаковых. Уключае 2 віды.

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым, мясістым карэнішчам. Вышыня да 150 см. Лісце доўгае, лінейнае, у прыкаранёвай разетцы.

Плод — шматлістоўка.

Арэал

пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і як заносны ў Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў прыбярэжнай зоне стаячых і з вольнай плынню вадаёмаў, забалочаных месцах.

Хімічны склад

Карэнішчы маюць каля 60 % крухмалу, бялкі, цукар.

Гаспадарчае значэнне Са сцёблаў і лісця вырабляюць маты і кошыкі. Харчовыя, кармавыя (для андатры, бабра, вадаплаўных птушак), тэхнічныя, дэкаратыўныя расліны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны