Суша́нка — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 20 кіламетраў. Плошча вадазбору 174 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км. Пачынаецца ў лясным урочышчы Скобленкава Паляна за 4 кіламетры на поўнач ад вёскі Развадава, вусце за 500 метраў на паўночны ўсход ад вёскі Патока. Цячэ пераважна сярод лесу ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — Ваданоска (Генка).

Каля ракі населеныя пункты Замікітка, Альхоўка, Суша.

Літаратура

Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ольсы