Сфералі́т — складаны мінеральны агрэгат круглявай формы, які складаецца з тонкіх ігольчастых крышталёў і сустракаецца ў прыродзе ў выглядзе шарыкаў радыяльна-прамяністай будовы.
Сфераліты сустракаюцца ў магматычных і асадкавых горных пародах. Па паходжанні блізкія да канкрэцыйных утварэнняў.
Літаратура
Сферолиты // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 304.
Катэгорыя:Мінеральныя агрэгаты Катэгорыя:Крышталяграфія