Марцыян Міхал Агінскі (1672 — 1 красавікаПаводле Віцебскага летапісу: , паводле іншых звестак 29 кастрычніка 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі мечнік літоўскі (1695—1703), кашталян (1703—1730) і ваявода віцебскі (з 1730). Трымаў Барысаўскае, Прывальскае і Вярбоўскае староствы.
Марцыян Міхал Агінскі — патрон-заснавальнік Менскага езуіцкага калегіуму.
Біяграфія Са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Шымана Караля і Тэадоры з Корсакаў. Стрыечны брат Казіміра Дамініка Агінскага.
У 1718 годзе атрымаў Барысаўскае староства ад удавы Канстанцыі (з роду Падбярэзскіх), двойчы саступаючы яго свайму старэйшаму сыну Ігнацыю Агінскаму, да якога староства канчаткова перайшло ў 1744 годзеВячаслаў Насевіч. Барысаў у часы Вялікага княства Літоўскага // Дзевяць стагоддзяў Барысава / Ж. В. Гілевіч, Г. В. Штыхаў, В. Л. Насевіч, Л. Ф. Белая. — Мн.: БЕЛТА, 2002..
Удзельнік апазіцыі ў 1720—1730-х гадах, маршалак Генеральнай канфедэрацыі правінцыі ВКЛ. Абапіраўся на стасункі з расійскім дваром.
Пабраўся шлюбам з Тэрэзай Бжастоўскай (1701), з якой меў 5 сыноў і 3 дачок. У другім шлюбе з Тэрэзай Тызенгаўз меў 2 дачок, пасля быў яшчэ двойчы жанаты.
Памёр у 1750 годзе. Даты смерці розняцца ад 1 красавіка да 29 кастрычніка. Пахавальныя ўрачыстасці ў Віцебскім касцёле езуітаў адбыліся 14—17 лютага 1751Polski slownik biograficzny. T. 23. Zesz. 3. S. 623.
Нашчадкі: Тадэвуш Францішак Агінскі (1711—1783) Ігнацы Агінскі (каля 1698 — 1775) Станіслаў Ежы Агінскі (1710—1748) Марцыяна Агінская (1713—1766), пабралася шлюбам у 1723 з валынскім ваяводам Міхалам Патоцкім Бенедыкта Агінская (памерла ў 1748), пабралася шлюбам у 1736 з Юзафам Скумінам Тышкевічам
Цікавыя факты Першы тэатральны спектакль у Менску — «Трыўмфальная брама» — быў пастаўлены ў гонар Марцыяна Міхала Агінскага.
Літаратура
Марцыян Міхал Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Мечнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты барысаўскія Катэгорыя:Старосты перавальскія Катэгорыя:Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага