Сфінгазі́н (2-аміна-4-актадэцэн-1,3-дыёл) — вышэйшы аліфатычны амінаспірт з ненасычаным вуглевадародным ланцугом (C18).
Мае больш за 60 аналагаў і гамолагаў, якія адрозніваюцца колькасцю гідраксільных груп, ступенню ненасычанасці даўжынёй і разгалінаванасцю вуглевадароднага ланцуга. Складае аснову сфінгаліпідаў (напрыклад, сфінгаміеліну), класа фасфаліпідаў клеткавых мембран.
Уласцівасці Раствараецца ў арганічных растваральніках, не расвараецца ў вадзе. Тэмпература плаўлення 81,5—83 °С. Валодае ўласцівасцямі асноў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Сфингозин: роль в индукции пролиферации и гибели клеток article Алесенко А. В. Функциональная роль сфингозина в индукции пролиферации и гибели клеток // 1998, том 63, вып. 1, с. 75-82.
Катэгорыя:Двухатамныя спірты Катэгорыя:Першасныя аміны