Копысь — гарадскі пасёлак у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, прыстань на левым беразе Дняпра. За 35 км ад Оршы, 2 км ад чыгуначнай станцыі Копысь на лініі Орша—Магілёў, аўтадарогамі злучаны з Оршай і з аўтадарогай Орша—Магілёў. Насельніцтва 600 чал. (2025).
Гісторыя
Упершыню згаданы пад 1059 годам Ніканаўскім летапісам, калі на шляху ў Ноўгарад там памёр епіскап Лука Жыдзята.
З 2-й паловы XIV ст. у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У XIV—XVIII ст. існаваў Копыскі замак. Належаў князям Астрожскім, Радзівілам. У 1597 годзе Крыштаф Радзівіл «Пярун» запісаў фундуш на копыскую царкву Святой Параскевы Пятніцы.НГАБ, ф. 1731, воп. 1, спр. 33, с. 644. Меў магдэбургскае права. У XVII—XIX ст. вядомы вытворчасцю кафлі. На мяжы XVIII—XIX ст. быў цэнтрам хасідызму.
З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе Копысі нададзены новы герб. Падчас вайны 1812 года заняты французскімі войскамі, 12.11.1812 года тут праз Дняпро перапраўлялася расійская армія пад камандаваннем М. І. Кутузава. З 1861 года — пазаштатны горад Горацкага павета.
У 1924—1930 гадах цэнтр раёна. З 1930 года ў Аршанскім раёне, з 1938 года гарадскі пасёлак.
Насельніцтва
Эканоміка Прадпрыемствы машынабудаўнічай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. Цэнтр па вытворчасці мастацкай керамікі.
Славутасці Замчышча Пятроўскі Вал — помнік археалогіі Пасадскае селішча — помнік археалогіі
Вядомыя асобы Валянцін Аляксеевіч Барадуля — беларускі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, прафесар. Доктар тэхнічных навук (1986). Веніямін Блажэнны (1921—1999) — беларускі паэт. — царкоўны дзеяч; уключаны ў спіс «Новапакутнікі і Спавяданнікі Рускай Праваслаўнай Царквы XX стагоддзя». Соф’я Юр’еўна Друкер (1907—1984) — беларуская спявачка, Народная артыстка БССР Аляксей Сцяпанавіч Кароль (1945—2015) — беларускі гісторык, палітолаг, галоўны рэдактар газеты «Новы Час». Фаня Ісакаўна Кулікова (1906—1998) — савецкі ўсходазнавец. Доктар гістарычных навук. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка (нар. 1954) — Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Сямён Сцяпанавіч Навумовіч (нар. 1922) — урач, траўматолаг і артапед, доктар медыцынскіх навук. Аркадзь Міхайлавіч Стамблер (1898—1941) — савецкі тэатральны дзеячhttps://bessmertnybarak.ru/stambler_arkadiy_mikhaylovich/. Максім Сямёнаў (мянушка Куцень) — майстар сярэбраных спраў 2-й паловы XVII стагоддзя. Фёдар Паўлавіч Урончанка (1779—1852) — міністр фінансаў Расіі пры Мікалаі I. Міхаіл Паўлавіч Урончанка (1802—1855) — расійскі ваенны геадэзіст, географ, перакладчык. Генерал-маёр.
Крыніцы
Літаратура
Kossarzecki K. Forteca w Kopysi nad Dnieprem w latach wojny Rzeczypospolitej z Moskwą 1654—1667 // Studia z dziejów wojskowości. — T. I. — Białystok, 2012. — S. 115—154.
Спасылкі
Катэгорыя:Астрожскія Катэгорыя:Хадкевічы Катэгорыя:Радзівілы Катэгорыя:Населеныя пункты на Дняпры