Ро́берт То́мас Па́цінсан (; ) — брытанскі акцёр, мадэль і музыкант. Вядомы як выканаўца ролі Эдварда Калена у вампірскай сазе «Змярканне» па творах Стэфані Маер і ролі Седрыка Дыгары у экранізацыі кнігі Джаан Роўлінг «Гары Потэр і Келіх агню». У 2008 годзе за ролю ў фільме «Пераходны ўзрост» атрымаў галоўны прыз Страсбургскага фестывалю за найлепшую мужчынскую ролю. Таксама атрымаў узнагароды за самы лепшы пацалунак MTV Movie Awards 2009 і MTV Movie Awards 2012.
Біяграфія Роберт Томас Пацісан нарадзіўся 13 мая 1986 года ў прыгарадзе Лондана, Англія. Яго маці Клэр працавала на мадэльнае агенцтва, а бацька Рычард займаецца вывазам вінтажных машын з ЗШАБацькі Роберта Пацісана.. Пацісан наведваў «Tower House School» (школа для хлопчыкаў), а з 12-ці гадоў — Harrodian School. Ён быў уцягнуты ў тэатр у якасці непрафесійнага акцёра (аматара) праз «тэатральную групу Барнса» (). Пасля некаторага досведу тут у якасці акцёра на задніх планах, ён быў запрошаны на больш значныя ролі. Ён прыцягнуў увагу акцёрскага агента пасля пастаноўкі «Tess of the D’Urbervilles» і з гэтага моманту быў у пошуках прафесійных роляў. З гэтых пор ён быў прыцягнуты для пастаноўкі аматарскай версіі Макбета цэнтра мастацтваў «Old Sorting Office Arts Centre», у той жа час спрабуючы зрабіць кар’еру мадэлі. У Пацісана ёсць дзве старэйшыя сястры: Вікторыя і Лізі. Вікторыя, старэйшая сястра Роберта, займаецца рэкламай. А Лізі — спявачка, складае песні. У 17 гадоў яна выступала ў адным з пабаў Барнса (прыгарад Лондана, дзе нарадзіўся Роберт), і яе заўважыла гуказапісвальная кампанія EMI. Праз год стала ўдзельніцай гурта Aurora і адной з самых прадаваных выканаўцаў Вялікабрытаніі.
Асабістае жыццё На здымачнай пляцоўцы фільма «Змярканне» у 2008 годзе Роберт сустрэўся з актрысай Крыстэн Сцюарт. Разлад у пары адбыўся ўлетку 2012 года пасля скандальнай гісторыі са здрадай Крыстэн Сцюарт з рэжысёрам фільма «Беласнежка і паляўнічы» Рупертам СандэрсамРоберт Пацісан з’ехаў ад Крыстэн Сцюарт пасля здрады .
Пасля здрады Крыстэн Сцюарт пара разышлася і прадала набыты для сваёй будучай сям’і домРоберт Пацісан прадае дом. Аднак праз некалькі месяцаў Роберт Пацісан і Крыстэн Сцюарт памірыліся і нават заявілі пра заручыныРоберт Пацісан жадае ажаніцца з Крыстэн Сцюарт.
Абраная фільмаграфія
Крыніцы
Спасылкі
Акцёр на сайце выдання People «Эксклюзіўнае інтэрв’ю: Роберт Пацісан»
Катэгорыя:Музыканты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Акцёры тэлебачання Англіі Катэгорыя:Кінаакцёры Англіі Катэгорыя:Фотамадэлі Вялікабрытаніі