Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь — беларуская сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Віцебску. Размешчаны ў адмысловым будынку (архітэктар А. Данілава) па вуліцы Ільінскага, 45.
Гісторыя 12 лістапада 1945 года загадам № 480 Народнага камісарыята сувязі СССР створаны Беларускі электратэхнікум сувязі ў Пінску. Першымі навучэнцамі былі дэмабілізаваныя байцы Чырвонай Арміі, вязні нацысцкіх лагераў, моладзь, якая вырасла падчас вайны на акупаваных тэрыторыях. Першымі выкладчыкамі былі франтавікі-сувязісты.
У 1957 годзе Загадам ад 13 мая Беларускі электратэхнікум сувязі пераведзены ў Віцебск, дзе пабудаваны новы сучасны вучэбны корпус, інтэрнат на 400 месцаў, сталовая, спартзала. Фарміраваннем калектыву як і раней займалася Соф'я Іванаўна Сізова. У 1959 годзе ў тэхнікуме створана завочнае аддзяленне.
У 1970 годзе БЭТС узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР за поспехі ў падрыхтоўцы спецыялістаў сувязі.
З 1965 па 1978 гадах тэхнікум займаўся падрыхтоўкай спецыялістаў па спецыяльнасцях: радыёсувязь і радыёвяшчанне, раённая электрычная сувязь і радыёфікацыя, аўтаматычная электрычная сувязь, лінейна-кабельныя збудаванні сувязі, паштовая сувязь.
У 1986/87 навучальным годзе спецыяльнасці: аўтаматычная электрычная сувязь (АЭС), шматканальная электрычная сувязь (ШЭС), раённая электрычная сувязь і радыёфікацыя (РЭС), лінейна-кабельныя збудаванні сувязі (ЛКЗС), паштовая сувязь (ПШ). Навучанне дзённае і завочнае. Прымаюцца асобы, якія скончылі 8 (на спецыяльнасці РЭС, ЛКЗС) і 10 (на спецыяльнасці АЭС, МЭС, ЛКЗС) класаў. За час з 1945 па 1987 падрыхтавана больш 14 тыс. спецыялістаў.
У 1991 годзе Беларускі электратэхнікум сувязі быў перайменаваны ў Віцебскі электратэхнікум сувязі (ВЭТС).
У 1993 годзе тэхнікум сувязі быў рэарганізаваны ў Вышэйшы каледж сувязі. А ў верасні гэтага ж года навучальная ўстанова становіцца Віцебскім філіялам Вышэйшага каледжа сувязі.
Віцебскі філіял Вышэйшага каледжа сувязі з 28 чэрвеня 2001 года перайменаваны на Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі».
9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» перайменаваны ў «Віцебскі філіял УА „Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі“» і з’яўляецца адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».
Назвы Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» (2015) Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» (2001) Віцебскі філіял УА «Вышэйшы каледж сувязі» (1993) Віцебскі электратэхнікум сувязі (1991) Беларускі электратэхнікум сувязі (1945)
Структура Філіял уключае 9 філіялаў кафедр, 21 лабараторыю, 14 кабінетаў, 10 навучальных цэнтраў, 1 вучэбна-вытворчую майстэрню, актавую залу, бібліятэку, спартыўную і гімнастычную залы, стадыён, буфет, інтэрнат, медыцынскі пункт, пакой для адпачынку пры інтэрнаце і іншае.
Спецыяльнасці Тэхнічная эксплуатацыя сістэм і сетак тэлекамунікацый Тэхнічная эксплуатацыя сістэм радыёсувязі, радыёвяшчання і тэлебачання Інфармацыйныя кабельныя сеткі Паштовая дзейнасць
Навучанне: дзённае і завочнае.
Дырэктары Соф’я Іванаўна Сізова (1945—1965) Іван Мікалаевіч Цыклінскі (1978—1990) Васіль Мікалаевіч Логвін (1990—1999) Віктар Іванавіч Карлаў (1999—2017) Сяргей Андрэевіч Шыбека (з 2017)
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі Францішак Кісель — каталіцкі біскуп віцебскі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:1957 год у Віцебску Катэгорыя:Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі Катэгорыя:1945 год у Пінску