Ян Станіслаў Сапега (, — , ) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621); староста слонімскі (з 1605).

Біяграфія thumb|злева|150px|Грызельда з Вадынскіх. Невядомы мастак, XVII ст.

Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтахАнатоль Грыцкевіч. Сапегі // .

8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.

Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі (з 1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства. Лічыцца, што па яго віне войска ВКЛ было разгромлена пад Вальмойжай. Пасля чаго ў яго пачынаюць заўважаць прагрэсуючыя псіхічныя праблемы.

Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.

У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.

Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.

Літаратура

Ян Станіслаў Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія літоўскія Катэгорыя:Маршалкі надворныя літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты слонімскія