Сыма Гуан (1019—1086) — кітайскі гісторык, філосаф, дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Сыма Цзюнь-шы нарадзіўся ў горадзе Шаньчжоў павета Ся (сучасная правінцыя Шаньсі) у сям'і буйнога саноўніка, у 1038 атрымаў вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Займаў высокія пасады ва ўрадзе, быў членам акадэміі Ханьлінь.
Палітычная дзейнасць Сыма Гуан быў ідэйным правадыром так званай «старой партыі» (цзю дан) — групоўкі, што процідзейнічала рэформам Ван Аньшы.
Сыма Гуан рэфармаваў зямельныя адносіны ў Кітаі. Ён здолеў пераадолець аграрны крызіс, які доўжыўся з VIII стагоддзя, шляхам здачы ў арэнду імператарскіх зямельных уладанняў і падзелу буйных нерэнтабельных прыватных гаспадарак. З гэтага часу Кітай стаў краінай дробных арандатараў.
Філасофія Галоўны стваральнік неаканфуцыянства Чжу Сі прылічаў Сыма Гуана да самых выдатных мысліцеляў эпохі Паўночнай Сун (960—1127) — «шасці настаўнікаў» — нароўні з Шао Юнам, Чжоў Дуньі, Чэн І, Чэн Хао і Чжан Цзаем.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Кітая Катэгорыя:Гісторыкі XI стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі Кітая