Лімі́т фу́нкцыі — значэнне, да якога прыбліжаецца (імкнецца) значэнне функцыі, калі яе аргумент імкнецца да некаторага пункта (магчыма, бесканечна аддаленага). Гэта адно з першасных паняццяў матэматычнага аналізу, на якім грунтуюцца асноўныя паняцці матэматычнага аналізу: непарыўнасць, вытворная, дыферэнцыял.

Аперацыя знаходжання ліміту функцыі называецца лімітавым пераходам.

Калі функцыя мае ліміт ў пункце , гэта абазначаецца наступным чынам:

Азначэнне ліміту

(ε, δ)-азначэнне (паводле Кашы)

Лік называецца лімітам функцыі пры імкненні да , калі для любога ліку існуе такі лік , што для ўсіх , якія задавальняюць умову

справядлівая няроўнасць

Або, кажучы словамі, функцыя мае ліміт ў некаторым пункце, калі і толькі калі для любога можна знайсці такое наваколле гэтага пункта, у межах якога функцыя не адхіляецца ад больш чым на .

Азначэнне праз ліміт паслядоўнасці (паводле Гейнэ)

Функцыя мае ў пункце канечны ліміт , калі і толькі калі для любой паслядоўнасці , якая збягаецца да пункта :

адпаведная паслядоўнасць значэнняў функцыі збягаецца да :

Крытэрыі і прыкметы існавання канечнага ліміту

Крытэрый Кашы існавання канечнага ліміту

Функцыя мае ў пункце канечны ліміт, калі і толькі калі для адвольнага існуе такое , што для любых і , узятых з δ-наваколля пункта , спраўджваецца няроўнасць

Заўвага: Крытэрый Кашы адрозніваецца ад азначэння паводле Кашы тым, што ў крытэрыі ніяк не ўдзельнічае значэнне ліміту. Крытэрый толькі сцвярджае існаванне ліміту, але нічога не кажа пра само лімітнае значэнне.

Уласцівасці

Калі існуюць канечныя ліміты і , тады справядлівыя сцвярджэнні:

1) Лімітавы пераход з’яўляецца лінейнай аперацыяй. Гэта значыць для адвольных лікаў і існуе ліміт лінейнай камбінацыі

Заўвага: з гэтай уласцівасці непасрэдна вынікаюць наступныя роўнасці:

2) Існуе ліміт здабытку гэтых функцый, прычым:

3) Калі , то існуе ліміт дзелі, прычым:

4) Калі і , то існуе ліміт ступені, прычым:

Гл. таксама Аднабаковы ліміт функцыі Ліміт у матэматыцы Ліміт паслядоўнасці

Зноскі

Катэгорыя:Матэматычны аналіз Катэгорыя:Ліміты