Амяльно́е. Сустракаецца таксама варыянт Аме́льнае (, ) — былы пасёлак у Неглюбскім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (44 сям’і) пераселеныя ў 1992 годзе ў чыстыя месцы.

Ліквідаваны ў 2011 годзеРешение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района .

Гісторыя Заснаваны ў пачатку XX стагоддзя як хутар. У 1926 годзе ў Старазакрускім сельсавеце Веткаўскага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 7 жыхароў загінулі на фронце. У 1969 годзе ўваходзіў у склад калгасу «40 гадоў Кастрычніка» (цэнтр — вёска Старое Закружжа).

Геаграфія

Размяшчэнне За 22 км на паўночны ўсход ад Веткі, 44 км ад Гомеля.

Гідраграфія На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка Аўтадарога, якая звязвае пасёлак з Веткай. Планіроўка складаецца з доўгай, просталінейнай, амаль мерыдыянальнай вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1926 год — 32 двары, 183 жыхары. 1940 год — 55 двароў, 175 жыхароў. 1959 год — 221 жыхар (паводле перапісу). 1969 год — 51 двор. 1992 год — жыхары (44 сям’і) пераселеныя. 2004 год — жыхароў няма.

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы