Тару́нскі мір 1411 года, або Першы Тару́нскі мір — мірнае пагадненне, якое фармальна завяршыла «Вялікую вайну» 1409—1411 гадоў паміж саюзам Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага з аднаго боку, і Крыжацкім ордэнам з другога, падпісанае 1 лютага 1411 года ў Торуні (), у адным з самых паўднёвых гарадоў Манаскай дзяржавы крыжацкіх рыцараў. У гістарыяграфіі гэта пагадненне часта лічыцца дыпламатычнай няўдачай Польшчы і Літвы з-за іх няздольнасці выгадна скарыстаць разгромнае паражэнне крыжакоў у Грунвальдскай бітве. Крыжакі аддалі Добжынскую зямлю, захопленую ў Польшчы падчас вайны, і зрабілі толькі часовыя тэрытарыяльныя саступкі ў Жамойці, якая пераходзіла да Літвы толькі на час кіравання польскага караля Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта. Тарунскі мір 1411 года быў нестабільным. Спатрэбіліся яшчэ дзве вайны, Галодная вайна ў 1414 і Голубская вайна ў 1422, каб падпісаць Мельнскі мір, які вырашыў усе тэрытарыяльныя спрэчкі. Тым не менш, вялікія памеры ваенных рэпарацый былі значным фінансавым цяжарам для крыжакоў, які спарадзіў унутраныя канфлікты і эканамічны спад. Крыжацкі ордэн так і не здолеў аднавіць сваю былую моц.

Гістарычны кантэкст

300px|thumb|Тэўтонскі ордэн у 1410 годзе У маі 1409 года ў Жамойці, якая паводле Рацёнжскага дагавора знаходзілася ў руках ОрдэнаTurnbull 2003, С. 20, выбухнула паўстанне. Вялікі князь літоўскі Вітаўт падтрымаў паўстанне. Польшча, якая з 1386 года была ў асабістай уніі з Літвой, таксама абвясціла падтрымку жамойцкіх паўстанцаў. Такім чынам лакальнае паўстанне вылілася ў сапраўдную вайну. Спачатку тэўтонскія рыцары ўварваліся ў Польшчу, знянацку захопліваючы палякаў у палон і заваёўваючы Добжынскую зямлю без значнага супраціўленняIvinskis 1978, С. 336. Аднак ні адзін ваюючы бок не быў гатовы да паўнацэннай вайны. У кастрычніку 1409 года пры пасрэдніцтве імператара рымскага і чэшскага караля Вацлава IV было заключана перамір'е. Калі ў чэрвені 1410 года тэрмін перамір'я скончыўся, саюзныя польска-літоўскія войскі ўварваліся ў Прусію і сустрэлі войска крыжакоў у Грунвальдскай бітве. Крыжакі былі разгромлены, большасць іх камандавання былі забіты. Пасля бітвы большасць крыжацкіх крэпасцей здаліся без супраціўлення. Крыжацкі Ордэн застаўся толькі з васьмю падкантрольнымі замкаміIvinskis 1978, С. 342. Аднак саюзныя польска-літоўскія войскі памарудзілі з аблогай Марыенбурга, даючы крыжакам дастаткова часу, каб арганізаваць абарону. Саюзным войскам, якія цярпелі нястачу амуніцыі і баявога духу, не ўдалося захапіць сталіцу Тэўтонскага ордэна, і яны вярнуліся дамоў у верасні 1410 годаTurnbull 2003, С. 75. Крыжакі хутка адваявалі свае захопленыя палякамі крэпасціUrban 2003, С. 166. Польскі кароль Ягайла падняў новае войска і нанёс чарговае паражэнне крыжакам у бітве пад Карановам у кастрычніку 1410 года. Генрых фон Плаўэн, новы тэўтонскі вялікі магістр хацеў працягнуць змаганне і ўжо збіраўся набіраць новых крыжакоў, але, нягледзячы на гэта, галава Тэўтонскага ордэна схіляўся да міру, і абодва бакі дамовіліся аб перамір'і з 10 снежня 1410 года па 11 студзеня 1411 годаTurnbull 2003, С. 77. Трохдзённыя перагаворы ў Рацёнжы паміж Ягайлам і фон Плаўэнам праваліліся, і тэўтонскія рыцары ўварваліся ў Добжынскую зямлю ізноў. Чарговае крыжацкае нашэсце вылілася ў новы этап перамоў, якія завяршыліся Тарунскім пагадненнем.

Умовы пагаднення Межы дзяржаў вярталіся на даваенны (да 1409 года) стан, за выключэннем ЖамойціTurnbull 2003, С. 78. Ордэн пакінуў свае прэтэнзіі на Жамойць, але толькі часова — пасля смерці польскага караля Ягайлы і вялікага князя літоўскага Вітаўта Жамойць павінна была вярнуцца ў межы Ордэна. У гэты час абодва кіраўнікі ўжо былі мужчынамі ва ўзросцеUrban 2003, С. 175. На поўдні Добжынская зямля, захопленая падчас вайны крыжакамі, адыходзіла да Польшчы. Такім чынам, Тэўтонскі ордэн фактычна не пацярпеў аніякіх тэрытарыяльных страт, што, відавочна, было вялікім дыпламатычным дасягненнем пасля разгромнага паражэння ў Грунвальдскай бітвеDavies 2005, С. 98. Усе бакі дамовіліся, што ўсе будучыя тэрытарыяльныя спрэчкі або непагадненні па вызначаных межах будуць вырашацца шляхам міжнароднага пасрэдніцтва. Межы былі адчынены для міжнароднага гандлю, што было карысным больш для прускіх гарадоў. Ягайла і Вітаўт таксама абяцалі ахрысціць усіх застаўшыхся паганцаў на Літве і Жаймоці, якія не былі дагэтуль афіцыйна ахрышчаныя.

Пасля Грунвальдскай бітвы Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае трымалі каля 14 000 ваеннапалонныхTurnbull 2003, С. 68. Большасць непрывілеяваных салдат і наймітаў былі вызвалены адразу пасля бітвы з умовай рэгістрацыі ў Кракаве 11 лістапада 1410Turnbull 2003, С. 69. Заставаліся ў зняволенні толькі тыя, хто быў здольны заплаціць за сябе выкуп. Былі адзначаныя істотныя выкупы; напрыклад, найміт Хольбрахт фон Лойм мусіў заплаціць «шэсцьдзясят разоў суму ў 150 пражскіх грошай», або больш за 30 кілаграм срэбрамPelech 1987, С. 105—107. Тарунскі мір урэгуляваў выкупы супольна: польскі кароль вызваліў усіх палонных узамен на плату ў «шэсцьдзясят разоў сумай 100 000 пражскіх грошай», што раўняецца прыблізна 20 000 кілаграмам срэбра, якія выплачваліся чатырма гадавымі ўзносамі. У выпадку нявыплаты аднаго з гадавых унёскаў плацельшчык мусіў выплаціць дадатковую кампенсацыю ў памеры 720 000 пражскіх грошай. У цэлым выкуп раўняўся £850 000 — дзесяцікратнаму гадавому даходу караля АнглііChristiansen 1997, С. 228.

Наступствы Дзеля таго, каб сабраць дастатковую для выкупу суму, вялікі магістр Генрых фон Плаўэн быў вымушаны павысіць падаткі. Ён сабраў савет прадстаўнікоў з кожнага прускага горада, каб прыняць увядзенне адмысловага падаткаабкладання. Данцыг (Гданьск) і Торн (Торунь) паўсталі супраць новага падатку, але былі падаўлены. Крыжакі таксама канфіскавалі царкоўнае срэбра і золата і ўзялі значныя пазыкі за мяжой. Першыя дзве выплаты былі своечасова аплачаныя ў поўным памеры. Аднак для далейшых выплат было складана сабраць грошы, бо крыжакі вычарпалі сваю казну на рэстаўрацыю сваіх замкаў і пераўладкаванне свайго войска, якое ў вялікай ступені залежала ад аплачваемых наймітаў. Яны таксама паслалі дарагія падарункі Папе Рымскаму і імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонту, каб упэўніцца ў працягу іх падтрымкі крыжацкай справыUrban 2003, С. 176, 189. Падаткавыя запісы паказалі, што ўраджай у тыя гады быў нязначным і што многія абшчыны адставалі ад тэмпу выплаты падаткаў на тры гадыUrban 2003, С. 188.

Неўзабаве пасля мірнага пагаднення ўзніклі нязгоднасці наконт кепска вызначаных меж Жамойці. Вітаўт сцвярджаў, што ўся тэрыторыя на поўнач ад Нёмана, уключаючы порт Мемель (Клайпеда) была часткай Жаймойці і тым самым павінна адысці Вялікаму Княству ЛітоўскамуIvinskis 1978, С. 345. У сакавіку 1412 года імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт пагадзіўся пасрэднічаць у змяншэнні памераў трэцяй гадавой выплаты, дэмаркацыі жамойцкай граніцы і іншых пытаннях. Дэлегацыі сустрэліся ў Будзе (Офен), рэзідэнцыі Жыгімонта, дзе былі арганізаваны шчодрыя баляванні, паляванні і спаборніцтвы. Святкаванне прыпала на шлюбавіны Кімбаркі Мазавецкай, пляменніцы Ягайлы, і аўстрыйскага герцага ЭрнэстаUrban 2003, С. 191. У жніўні 1412 года Жыгімонт абвясціў, што Тарунскі мір з'яўляўся дзейным і справядлівымUrban 2003, С. 192, і прызначыў Бенедыкта Макра расследаваць памежныя спрэчкі. Гадавыя рэпарацыйныя выплаты не былі зніжаны, і апошняя своечасовая выплата была зроблена ў студзені 1413 годаUrban 2003, С. 193. Марка абвясціў сваё рашэнне ў маі 1413, цалкам саступаючы паўночны бераг Нёмана, разам з Мемелем, Вялікаму Княству ЛітоўскамуIvinskis 1978, С. 346—347. Крыжакі адмовіліся прымаць гэта рашэнне, і безвыніковая Галодная вайна распачалася ў 1414 годзе. Перамовы працягваліся на Канстанцкім саборы, і спрэчныя пытанні не былі вырашаны да Мельнскага міру 1422 года.

Агулам, Тарунскі мір пагоршыў становішча Прусіі на доўгі час. К 1419 году 20% крыжацкіх зямель сталі занядбанымі, і тэўтонскія грошы былі (нізкай якасці), каб пакрыць расходыStone 2001, С. 17. Павышаныя падаткі і эканамічны спад выкрыў унутраную палітычную барацьбу паміж біскупамі, свецкімі рыцарамі і мяшчанаміChristiansen 1997, С. 230. Гэтыя палітычныя разломы з далейшымі войнамі супраць Літвы і Польшчы толькі ўзмацніліся і ўрэшце выліліся ў стварэнне антытэўтонскай Прускай канфедэрацыі і грамадзянскую вайну, якая разваліла Прусію на дзве часткі.

Апісанне дакумента Дакумент на лацінскай мове на аркушы пергаменту памерам 570x496+45 мм. Пячатка вялікага князя літоўскага Вітаўта — адбітак на чырвоным воску дыяметрам 50 мм на палосцы пергаменту. Дзесяць палосак пергаменту без пячатакJanusz Grabowski. Апісанне дагавора // Polska.pl .

Гл. таксама Вялікая вайна 1409—1411 гадоў Тарунскі мір 1466 года

Зноскі

Літаратура

Публікацыі дагавора Codex epistolaris saeculi decimi quinti, t. 2, wyd. A. Lewicki, Kraków 1891, nr 35; Lites ac res gestae inter Polonos Ordinemque Cruciferorum, ed. altera, t. 2, Posnaniae 1892, nr 65, s. 457—461; Weise E., Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert, t. 1 (1398—1437), Königsberg 1939, nr 83, s. 85.

Бібліяграфія Christiansen, Eric (1997), The Northern Crusades (2nd ed.), Penguin Books, ISBN 0-14-026653-4 Ivinskis, Zenonas (1978), Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties, Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija, LCC 79346776 Pelech, Markian (1987), «W sprawie okupu za jeńców krzyżackich z Wielkiej Wojny (1409—1411)» , Zapiski Historyczne 2 (52) Stone, Daniel (2001), The Polish-Lithuanian state, 1386—1795, University of Washington Press, ISBN 978-0-295-98093-5 Turnbull, Stephen (2003), Tannenberg 1410: Disaster for the Teutonic Knights, Campaign Series, 122, London: Osprey Publishing, ISBN 978-1-84176-561-7 Urban, William (2003), Tannenberg and After: Lithuania, Poland and the Teutonic Order in Search of Immortality (Revised ed.), Chicago: Lithuanian Research and Studies Center, ISBN 0-929700-25-2

Дадатковая літаратура Biskup M., Labuda G., Dzieje zakonu krzyżackiego w Prusach, Gdańsk 1986; Biskup M., Wojny Polski z zakonem krzyżackim (1308—1521), Gdańsk 1993; Gąsiorowski A., Formularz dokumentów traktatowych polsko-krzyżackich z XIV—XV w wieku, «Archeion», t. 46, 1978, s. 171—184; Krzyżaniakowa J., Kancelaria królewska Władysława Jagiełły, Poznań 1972; Kuczyński S. M., Pierwszy pokój toruński (1 lutego 1411), «Zapiski Historyczne», t. 20, 1955, nr 1-4, s. 139—165; Kuczyński S. M., Wielka Wojna z zakonem krzyżackim 1409—1411, Warszawa 1980 (wyd. IV); Sułkowska-Kurasiowa I., Dokumenty królewskie i ich funkcja w państwie polskim za Andegawenów i pierwszych Jagiellonów 1370—1444, Warszawa 1977.

Спасылкі Высокаякасныя выявы дагавора // Polska.pl Janusz Grabowski. Апісанне дагавора // Polska.pl Першы Тарунскі мір // Torunski Serwis Turidtyczny

Катэгорыя:Мірныя дагаворы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Польшчы Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы XV стагоддзя Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна Катэгорыя:Торунь Катэгорыя:1411 Катэгорыя:Вялікая вайна 1409—1411 гадоў